Юрый Іванавіч Лазарчык
Юрый Іванавіч Лазарчык | |
---|---|
Нараджэнне |
28 снежня 1961 (62 гады) |
Адукацыя |
Юрый Іванавіч Лазарчык (нар. 28 снежня 1961, Баранавічы) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамочны Пасол рэспублікі Беларусь у Іране.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1989 годзе скончыў Ваенны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «замежная мова»: англійская, фарсі. У 2004 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «знешняя палітыка і дыпламатыя»). У 1980—1999 гадах — служба ва Узброеных сілах. У 2000—2002 гадах — першы сакратар, саветнік упраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2002—2003 гадах — саветнік аддзела кадраў замежных устаноў ўпраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2003—2004 гадах — начальнік аддзела арганізацыйна-штатнай работы ўпраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2004—2005 гадах — пагранічны назіральнік Місіі АБСЕ ў Грузіі. У 2005—2007 гадах — палявы афіцэр-кіраўнік палявога офіса Цэнтра АБСЕ ў Таджыкістане. У 2007—2009 гадах — начальнік аддзела падрыхтоўкі кадраў упраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2009—2015 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела падрыхтоўкі кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2015—2016 гадах — старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. З 2016 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран
Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі»
Валодае англійскай мовай, фарсі, дары.
Жанаты. Мае дваіх дзяцей.