Віктар Васільевіч Рыбак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Васільевіч Рыбак
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы
з 12 верасня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Андрэй Савіных
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран
10 чэрвеня 2008 — 13 чэрвеня 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Леанід Рачкоў
Пераемнік Юрый Лазарчык
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан
4 снежня 2011 — 30 чэрвеня 2014
Пераемнік Андрэй Ермаловіч

Нараджэнне 1 сакавіка 1968(1968-03-01) (56 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Ві́ктар Васі́льевіч Рыба́к (нар. 1 сакавіка 1968) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19921995 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. У 1995 — 1997 гадах працаваў у Міністэрстве знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1997 — 1998 гадах — старшы эксперт, выконваючы абавязкі Гандлёвага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. З 1998 па 2000 год быў першым сакратаром Пасольства, Часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. У 2000 — 2002 гадах — саветнік, начальнік аддзела Азіі ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў. У 20032007 гадах — саветнік па гандлёва-эканамічным пытанням Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. У 2007 — 2008 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў.

З 2008 па 2016 год — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран[1][2].

З 4 лютага 2011 па 30 чэрвеня 2014 года быў таксама Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан па сумяшчальніцтве.

З 12 верасня 2019 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Ірак[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае двух дзяцей.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]