Юрый Барысавіч Колакалаў
Юрый Барысавіч Колакалаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 лістапада 1926 |
||||||
Смерць |
1993 |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | ||||||
Узнагароды |
Ю́рый Бары́савіч Ко́лакалаў (28 лістапада 1926, сяло Талстое, Дарагабужскі раён Смаленскай вобласці — 1993, Мінск) — савецкі беларускі партыйны, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР. Кандыдат тэхнічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1954).
Працоўны шлях пачаў у будаўніча-мантажным упраўленні, пасля перайшоў на партыйную працу: інструктар у Мінскім гарадскім (з 1955) і Цэнтральным Камітэце (інструктар у 1956—1960, загадчык аддзела у 1965—1969) Камуністычнай партыі Беларусі, узначальваў Мінскі домабудаўнічы камбінат № 1 (1961—1965), у 1970—1978 гады намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, з 1978 да 1990 года сакратар ЦК КПБ.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Член ЦК КПБ з 1971 года, член Бюро ЦК КПБ з 1978 года. Дэпутат ВС БССР у 1967—1974 гадах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Колоколов Юрий Борисович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.5. Биографический справочник. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.
- Нарадзіліся 28 лістапада
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Дарагабужскім раёне
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі БНТУ
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Сакратары ЦК КПБ
- Члены бюро ЦК КПБ
- Члены ЦК КПБ
- Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР