Юрый Генадзевіч Васюцін
Поўнае імя | Юрый Генадзевіч Васюцін | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 ліпеня 1978 (46 гадоў) |
||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||
Рост | 181 см | ||||||
Вага | 86 кг | ||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||
Клуб |
![]() |
||||||
Пасада | трэнер брамнікаў | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||
|
|||||||
|
Юрый Васюцін (нар. 20 ліпеня 1978, Орша, БССР) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у клубе «Віцебск».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец віцебскага футбола, з 1996 года выступаў за мясцовы клуб (у розны час называўся «Лакаматыў-96», «Лакаматыў» і «Віцебск»). Некаторы час выступаў за фарм-клуб «Лакаматыва-96» — «Лакаматыў» — у ніжэйшых лігах. З сезона 2000 трывала замацаваўся ў асноўнай камандзе, хоць неаднаразова саступаў месца ў аснове іншым брамнікам.
У ліпені 2010 года ў кубкавым матчы супраць светлагорскага «Хіміка» выйшаў на замену ў канцы матча ў якасці палявога іграка і забіў гол, які дапамог «Віцебску» атрымаць перамогу 3:2 і прайсці ў наступны раўнд[1].
Пасля зыходу ўлетку 2011 года Дзмітрыя Гушчанкі ў мінскае «Дынама» Юрый Васюцін застаўся асноўным брамнікам каманды. Разам з «Віцебскам» вылецеў у Першую лігу па выніках сезона 2011, на працягу трох сезонаў у Першай лізе толькі на паўгады саступаў месца асноўнага брамніка Андрэю Шчарбакову. Па выніках сезона 2014 (у якім правёў усе 30 матчаў чэмпіянату) дапамог «Віцебску» вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
Да сезона 2015 пачынаў рыхтавацца разам з віцебскай камандай, але ў лютым 2015 года пакінуў «Віцебск»[2]. 26 красавіка 2015 года на Віцебскім ЦСК перад матчам «Віцебска» супраць «Нафтана» адбылася цырымонія провадаў Васюціна з футбола[3]. На той момант ён ужо увайшоў у трэнерскі штаб першалігавай «Оршы».
У ліпені 2015 года Васюцін зноў апынуўся ў «Віцебску», заняўшы пасаду трэнера брамнікаў[4].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1997
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2003
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1996 | Д2 | Лакаматыў | ![]() |
12 | -13 |
1997 | Д1 | Лакаматыў-96 | ![]() |
5 | -2 |
1997 | Д2 | Лакаматыў | ![]() |
15 | -23 |
1998 | Д3 | Лакаматыў | ![]() |
12 | -10 |
1999 | Д3 | Лакаматыў | ![]() |
22 | -23 |
2000 | Д1 | Лакаматыў-96 | ![]() |
20 | -30 |
2001 | Д1 | Лакаматыў-96 | ![]() |
9 | -22 |
2002 | Д1 | Лакаматыў-96 | ![]() |
13 | -33 |
2003 | Д2 | Лакаматыў | ![]() |
12 | -9 |
2004 | Д1 | Лакаматыў | ![]() |
9 | -16 |
2005 | Д2 | Лакаматыў | ![]() |
27 | -21 |
2006 | Д1 | Лакаматыў | ![]() |
13 | -12 |
2007 | Д1 | Віцебск | ![]() |
8 | -8 |
2008 | Д1 | Віцебск | ![]() |
8 | -3 |
2009 | Д1 | Віцебск | ![]() |
18 | -28 |
2010 | Д1 | Віцебск | ![]() |
12 | -14 |
2011 | Д1 | Віцебск | ![]() |
18 | -26 |
2012 | Д2 | Віцебск | ![]() |
28 | -30 |
2013 | Д2 | Віцебск | ![]() |
15 | -13 |
2014 | Д2 | Віцебск | ![]() |
30 | -30 |