Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віцебскі ЦСК
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь,
Віцебск, пр. Люднікава, д.12
Пабудаваны 1937
Рэканструяваны 2001—2005
Уладальнік ФК «Віцебск»
Умяшчальнасць 8 144 месцы
Хатняя каманда «Віцебск»
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральнае з падагрэвам
Віцебскі ЦСК (Віцебск)
Віцебскі ЦСК
Віцебскі ЦСК

Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс — шматфункцыянальны спартыўны комплекс, размешчаны ў Віцебску, Беларусь. Быў створаны ў 2001—2005 гадах у выніку рэканструкцыі гарадскога стадыёна «Дынама», пабудаванага ў 1937 годзе. Асноўная арэна комплекса з'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Віцебск». Стадыён разлічаны на 8 144 чалавекі.

Структура комплекса[правіць | правіць зыходнік]

Спорткомплекс уключае: 2 футбольныя палі (асноўнае 105×68 метраў і запасное); лёгкаатлетычнае ядро — 8 бегавых дарожак, сектары для скачкоў у дліну, вышыню з шэстам, для кідання молата; спецыялізаваны зал для бокса; канькабежную дарожку; заходнюю трыбуну, у якой размешчаны трэніровачны лёгкаатлетычны манеж; гульнявы спартыўны зал для валейбола і баскетбола з трыбунамі на 330 гледачоў; залы атлетычнай гімнастыкі, аэробікі; узнаўленчы цэнтр; кабінет допінг-кантролю, кафэ і іншыя падсобныя і службовыя памяшканні.

На базе спарткомплекса праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі, спаборніцтвы па баскетболе, валейболу, тэнісе, футболу і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Дынама»[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскі стадыён «Дынама» быў пабудаваны ў Віцебску на месцы сёняшняга спорткомплекса ў 1937 годзе на 5 000 чалавек. У лютым 1978 года стадыён быў перададзены з камунальнай уласнаці горада Віцебскаму абласному савету «Дынама». У 1980-х гадах праводзілася рэканструкцыя стадыёна.

26 мая 2002 года віцебскі «Дынама» стаў другім стадыёнам у гісторыі (пасля мінскага «Дынама»), на яком праходзіў фінал Кубка Беларусі. У гэтым фінале футбольны клуб «Гомель» перамог барысаўскі БАТЭ з лікам 2:0.

Рэканструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1990-х гадах была запланаваная рэканструкцыя стадыёна. У 1998 годзе былі выдзеленыя сродкі на рэканструкцыю. Праект рэканструкцыі быў распрацаваны інстытутам «Віцебскграмадзянпраект». Аўтары праекта — В.П. Андаралаў, А.А. Зафатаеў і інш. Першая чарга стартавала ў верасні 2001 года. Тады былі створаныя футбольнае поле і трыбуны на 5 400 месцаў.

8 красавіка 2003 года была зарэгістравана Дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Віцебскі дзяржаўны спартыўны комплекс». Адпаведна, стадыён «Дынама» атрымаў новую назву.

У 2004—2005 гадах былі праведзеныя другая і трэцяя чэргі будаўніцтва комплекса. За гэты час умяшчальнасць была пашырана да 8 144 чалавек, былі ўзведзены падтрыбунныя памяшканні, электроннае табло, асвятляльныя мачты і інш.

З 2005 года планавалася правядзенне чацвёртай чаргі, аднак з-за недахопу фінансавання яна так і не была праведзена. У выніку, комплекс застаецца аб'ектам няскончанага будаўніцтва, хоць асноўныя аб'екты комплекса і адпавядаюць патрэбным нормам.

У перспектыве, прадугледжана будаўніцтва дадатковых трыбун з пашырэннем умяшчальнасці стадыёна да 15 500 чалавек.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Соколов, А.П. Витебский центральный спортивный комплекс / А.П. Соколов // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. - Мн., 2005. – С. 112.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]