Юрый Леанідавіч Казакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Леанідавіч Казакоў
Дата нараджэння 27 ліпеня 1950(1950-07-27) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1978)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Юрый Леанідавіч Казакоў (нар. 27 ліпеня 1950, г. п. Шуміліна, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па пытаннях канфесійнай гісторыі Беларусі XV—XVII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (1978), дацэнт (1982)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 ліпеня 1950 года ў г. п. Шуміліна Віцебскай вобласці[1].

Скончыў у 1972 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 1975 годзе — аспірантуру БДУ[1].

З 1975 года працуе на гістарычным факультэце БДУ: выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі; загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў; намеснік дэкана гістарычнага факультэта; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Выдатнік адукацыі (2000)[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: рэлігійныя працэсы і іх уплыў на стан беларускага грамадства ў канцы XVI — першай палове XVII стагоддзяў, грамадская думка і культура XVI—XVIII стагоддзяў, шляхта Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях, гісторыя Беларусі другой паловы XX стагоддзя[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у калектыўных працах
  • Мястэчкі ва ўладаннях каталіцкай царквы на тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне XVII—XVIII ст.: сацыяльна-эканамічнае развіццё. Мінск, 2021.
  • Гісторыя Беларусі: дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1: Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2018.
  • Становление и развитие белорусской государственности. Минск, 2011.
  • Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя: дапаможнік. Мінск, 2008.
  • Імёны ў гісторыі. Мінск, 1993.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]