Юрый Мар’янавіч Аляксей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Мар’янавіч Аляксей
Нараджэнне 27 жніўня 1973(1973-08-27) (47 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Юрый Мар’янавіч Аляксей (нар. 27 жніўня 1973, Гродна) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі камерцыйны інстытут кіравання (юрыст), Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (эканаміст-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання).

Працоўную дзейнасць пачаў фатографам у Гродзенскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 74. Працаваў тэхнікам-рэнтгенолагам Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў дырэктарам па эканамічных пытаннях малой вытворчай фірмы «Імідж», галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела патрыятычнага выхавання, спорту і вольнага часу моладзі Гродзенскага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», другім сакратаром Гродзенскага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», галоўным спецыялістам, намеснікам загадчыка аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама, галоўным спецыялістам упраўлення інфармацыі і друку, упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама, першым сакратаром Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблкінавідэапракат».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі