Юрый Мікалаевіч Горлаў
| Юрый Мікалаевіч Горлаў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Сяргей Іванавіч Барташ | ||||||
| Пераемнік | Руслан Віктаравіч Пархамовіч | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1977 |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Юрый Мікалаевіч Горлаў (нар. 1977, Бранская вобласць, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (з 4 сакавіка 2025 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Бранскую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачынаў заатэхнікам у адной з гаспадарак Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Працаваў у Валожынскім раёне галоўным заатэхнікам у калгасе «Бальшавік». Затым — у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама: прайшоў шлях ад галоўнага спецыяліста да начальніка ўпраўлення. У 2010 годзе прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Уздзенскага райвыканкама Мінскай вобласці. Праз два гады быў пераведзены ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, пасля працаваў у Мінскім аблвыканкаме.
У 2014 годзе ўзначаліў Стаўбцоўскі райвыканкам, у 2018 годзе прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Мінскай вобласці.
25 верасня 2023 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гомельскай вобласці[2].
4 сакавіка 2025 года прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.[3]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені (19 мая 2023)[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 http://web.archive.org/web/20180809014602/https://mpravda.by/materialy/item/6927-yuriy-gorlov-ya-privyk-vse-obdumyvat-i-planirovat.html
- ↑ Юрый Горлаў назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гомельскай вобласці
- ↑ Назначения в состав Правительства
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 19 мая 2023 г. № 147.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта
- Старшыні Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Бранскай вобласці
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
