Сяргей Іванавіч Барташ
Сяргей Іванавіч Барташ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леанід Аляксеевіч Мартынюк[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Міхайлавіч Рагашчук[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 красавіка 1974 (48 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны служачы |
Сяргей Іванавіч Барташ (нар. 5 красавіка 1974, в. Рапяхі, Пружанскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1974 годзе ў вёсцы Рапяхі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў аграномам, галоўным аграномам у калгасах імя Чапаева і «Дружба» Пружанскага раёна. Больш за дзесяць гадоў узначальваў ААТ «Лінаўскае» Пружанскага раёна[1], быў дэпутатам Пружанскага райсавета[2].
У 2016 годзе назначаны намеснікам старшыні, затым першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Кобрынскага райвыканкама. У 2019—2020 гады ўзначальваў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама, з 20 кастрычніка 2020 года старшыня Бярозаўскага райвыканкама. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гомельскай вобласці[1].
Зноскі
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці
- Нарадзіліся 5 красавіка
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Пружанскага раённага Савета дэпутатаў
- Дырэктары саўгасаў
- Аграномы Беларусі