Юрый Эдуардавіч Глушакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Эдуардавіч Глушакоў
дэпутат Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў[d]
2003 — 2007

Нараджэнне 1966
Партыя
Адукацыя
Месца працы

Ю́рый Эдуа́рдавіч Глушако́ў (нарадзіўся ў 1966 годзе, Гомель, БССР) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Служыў у Савецкай Арміі, у войсках ВПС. Затым працаваў па рабочых спецыяльнасцях. Адначасова скончыў з адзнакай БДУ і аспірантуру. У 1997—2005 працаваў навуковым супрацоўнікам у Гомельскім абласным краязнаўчым музеі. У 2006—2009 — выкладчык, у тым ліку — асістэнт кафедры Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Аўтар шэрагу навуковых публікацый і сцэнараў навукова-папулярных тэлефільмаў для тэлеканала «Лад».

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 адзін з арганізатараў чарнобыльскага страйку ў Гомелі, у выніку якой ахвяры катастрофы на Чарнобыльскай АЭС дамагліся сацыяльных ільгот.

У жніўні 1991 года ўдзельнік абароны «Белага дома» ў Маскве (Расія) падчас камуністычнага путчу.

У 2003—2007 незалежны дэпутат Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў. Дэлегат 1-га і 2-га Кангрэсаў дэмакратычных сіл Беларусі, сябар Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя».

31 мая 2010 Беларуская партыя «Зялёныя» вылучыла яго ў якасці свайго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі[1]. 27 верасня 2010 ЦВК Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу Юр’я Глушакова на чале з Дзмітрыем Кучуком, якая ўключала 244 чалавекі[2]. Тым не менш 29 кастрычніка палітык заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкай гонкі праз не сабраныя 100 000 подпісаў у сваю падтрымку[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Удавец. Выхоўвае дачку.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]