Юрый Уладзіміравіч Мянькоў
Юрый Уладзіміравіч Мянькоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 лютага 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст |
Юрый Уладзіміравіч Мянькоў (24 лютага 1979, в. Абідавічы, Быхаўскі раён) — беларускі педагог і публіцыст, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дзяржаўнай установы адукацыі «Баравабудскі дзіцячы сад — базавая школа Кармянскага раёна» (з 2002 г.). Кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Кармянскага раёна (2014 г.).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Закончыў факультэт славянскай філалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова (2002 г.).
З'яўляецца пераможцам раённага конкурсу «Лепшы славеснік года» (2005 г.), лаўрэатам раённага конкурсу «Малады настаўнік года-2007»; лаўрэатам раённага этапу рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства «Настаўнік года-2009»; двойчы прызёр рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак «Адкрыты ўрок» (2006, 2007 гг.[1]; пераможца рэспубліканскага конкурсу ТБШ «Беларускі Настаўнік-2008»; дыпламат ТБШ за перамогу ў намінацыі «Грамадзянская пазіцыя ў адукацыйным працэсе» конкурсу метадычных матэрыялаў, за творчы і інавацыйны падыход у развіцці сучаснай беларускай школы (2009 г.).
Неаднаразова выступаў у навуковых, метадычных і грамадска-палітычных перыядычных выданнях: «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура», «Народная асвета», «Здаровы лад жыцця», «Адкрыты ўрок», «Настаўніцкая газета», «Наша Слова», «Зара над Сожам» і інш. Аўтар шматлікіх метадычных распрацовак па новых педагагічных тэхналогіях.
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Выхаванне і навучанне праз педагагічныя майстэрні: З вопыту працы ў Баравабудскай школе — Карма, 2010.