Юзаф Хлусовіч
Юзаф Хлусовіч | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
19 сакавіка 1776[1] |
Смерць | 1824[2] ці 1828[3] |
Род | Хлусовічы |
Член у | |
Бітвы | |
Узнагароды |
Юзаф Ежы Хлусовіч (польск.: Józef Jerzy Chłusowicz; 19 сакавіка 1776, мяст. Крынкі, Гродзенскі павет — 1828[4]) — вайсковец, дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Хлусовічаў герба «Лілія». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя, ротмістра Троцкага ваяводства[4].
У час вайны з Расіяй 1792 года быў таварышам нацыянальнай кавалерыі, у паўстанні 1794 года — паручнікам. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Італію, у складзе польскага легіёна ўдзельнічаў ў шматлікіх бітвах на баку Напалеона Банапарта. У 1807 годзе камандзір 1-га батальёна польска-італьянскага легіёна, удзельнічаў у баях у Іспаніі ў 1808—1811 гадах. 3 1811 года палкоўнік 2-та палка Надвісленскага легіёна. Узведзены Напалеонам у 1812 годзе ў баронскую годнасць[4].
У час французска-рускай вайны 1812 года палкоўнік-маёр 3-га польскага палка гвардыі, захоплены ў палон пад Слонімам. Пасля амністыі шэф штаба 1-й пяхотнай дывізіі Каралеўства Польскага, служыў у расійскіх пасольствах у Мадрыдзе і Парыжы[4].
Удзельнічаў у паўстанні 1830 года, а пасля яго разгрому быў сасланы ў Сібір, дзе і памёр[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Шэвалье Ганаровага Легіёна (29 снежня 1809 года), Афіцэр Ганаровага Легіёна (23 чэрвеня 1810 года), кавалер ордэна «Virtuti Militari» (26 лістапада 1810 года)[5].
Зноскі
- ↑ а б http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/chlusowicz-jozef/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ Józef Chłusowicz // http://mak.bn.org.pl/cgi-bin/KHW/makwww.exe?BM=1&NU=1&IM=4&WI=9810692471505606
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга II
- ↑ а б в г Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Хлусовічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- ↑ а б Michel. наполеон и революция: Хлусович (Jоzef Jerzy Chlusowicz) Юзеф Ежи (1776- ) . наполеон и революция (среда, 28 августа 2019 г.). Праверана 11 кастрычніка 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Хлусовічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Юзаф Хлусовіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1776 годзе
- Нарадзіліся ў Крынках
- Памерлі ў 1824 годзе
- Памерлі ў 1828 годзе
- Хлусовічы
- Члены Кракаўскага навуковага таварыства
- Кавалеры ордэна Virtuti Militari
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Ваенныя Польшчы
- Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў
- Удзельнікі паўстання 1794 года
- Удзельнікі вайны 1812 года