Перайсці да зместу

Крынкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Крынкі
польск.: Krynki
53°15′55″ пн. ш. 23°46′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Ваяводства Падляскае
Павет Сакольскі
Гміна Крынкі
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1429
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 2 217 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 85
Паштовы індэкс 16-120
TERC 2011044
Іншае
0032655
Паказаць/схаваць карты


Крынкі (Польшча)
Крынкі
Крынкі


Крынкі (Падляскае ваяводства)
Крынкі
Крынкі


Мапа

Кры́нкі (польск.: Krynki) — горад у Польшчы, у Сакольскім павеце Падляскага ваяводства. Цэнтр вяскова-гарадской гміны Крынкі. Размешчаны на ўсход ад Беластока, ля мяжы з Беларуссю.

Упершыню Крынкі згадваюцца ў 1-й палове XV ст. Гарадскія правы і герб Крынкам нададзены Жыгімонтам Аўгустам 22 лістапада 1569 г. Горад Гарадзенскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Апроч вызвалення з-пад розных юрысдыкцый і атрымання вайтоўскага і бурмістроўскага судоў, крынскаўскім мяшчанам і прадмяшчанам надавалася на чатыры кірмашы: 1-ы — на свята Божага Цела, 2-і — на Святую Ганну, 3-і — на дзень нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і 4-ы — на Святога Мікалая. Таксама прадпісвалася пабудаваць ратушу з крамамі і крамкамі, лазню, вагі і цырульню. Прывілей пацверджаны Стэфанам Баторыям, Жыгімонтам Вазам, Уладзіславам Вазам, Янам Казімірам, 30 сакавіка 1670 г. прывілей Жыгімонта Аўгуста быў пацверджаны Міхалам Карыбутам Вішнявецкім з прычыны пашкоджання дакумента «непрыяцелем Масквіцянінам», пазней усе правы і прывілеі Крынкаў пацверджаны Янам Сабескім.

У 1573 г. Крынкаўскім войтам быў Ян Гунірскі, лаўнікамі — Станіслаў Сіпнеўскі, Себастыян Каменскі, Станіслаў Гарачка, Павел Санцовіч, Грынь Петраневіч.

У 1640 г. згадваецца Крынкаўскі войт Пётр Дыбоўскі, бурмістр Якуб Семяновіч, райцы — Ян Мікалаевіч Эйсімонт, Міхал Семяновіч, Ян Асташкевіч, Валенты Трушко, лаўнікі — Пётр Сыпнеўскі, Ян Эйсімонт, Матыс Маськевіч, Войцех Ляшчынскі, пісар Якуб Кухарэвіч, ксёндз Мацей Дзяргоўскі, мяшчане — Каспар Лаўрыноўскі з жонкай Ганнай Лушнеўскай, пан Ян Грыбоўскі, Якуб Капцевіч, Іван Васкевіч Парфяновіч, кравец Андрэй Мяжвінскі.

У 1670 г. згадваецца Крынкаўскі бурмістр Іван Стэцэвіч і райца Марцін Міхніч.

Паводле «Рэвізіі Гродзенскай эканоміі 1680 г.», Крынкі складаліся з Рынку Старога і Рынку Новага каля касцёлу Святой Ганны, а таксама вуліц: Вялікабельскай, Астроўскай, Новагарадзенскай, Завадскай, Старагарадзенскай, Свіслацкай, Выпустнай, Сакольскай, Рыцарскай, Старабельскай, Новабельскай, Нехвядоўскай, Малаастроўскай і Старога Места.

З 1940 па 1944 гады — цэнтр Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР.

З 1950 па 2009 год паселішча мела статус вёскі.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • Шаланда А. Места Крынкі і яго герб у XVI-XVIII ст. // ГЕРОЛЬД LITHERLAND № 1-2 (5-6). — Гродна, 2002.
  • Карнялюк, В.Р. Крынкі ў 1795-1918 гг. Нарысы гісторыі мястэчка/ В.Р. Карнялюк. – Гродна: ПВУП “Выдавецтва “Ламарк”, 2010. – 199 с.