Юлій Анатолевіч Шаравера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ю. Шаравера)
Юлій Анатолевіч Шаравера
Дата нараджэння 24 мая 1948(1948-05-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 2000(2000-03-14) (51 год)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Член у

Юлій Анатолевіч Шаравера (24 мая 1948, Дрэздэн, ГДР — 14 сакавіка 2000, Мінск, Беларусь) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, з 1975 года — кіраўнік групы архітэктараў, з 1987 года — начальнік Упраўлення горадабудаўніцтва ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, з 1995 года віцэ-прэзідэнт «SOS — Дзіцячая вёска Бараўляны».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Памёр у Мінску 14 сакавіка 2000 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: інжынерны корпус завода «Прамсувязь» па вул. Дамашэўскай (1977), перадпраектныя прапрацоўкі вытворча-лабараторнага корпуса завода эндакрынных прэпаратаў (1976—1977), рэканструкцыя і пашырэнне станкабудаўнічага завода імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1978) у Мінску, праект «SOS — Дзіцячая вёска Бараўляны» (1995).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]