Дамашэўская вуліца (Мінск)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Вуліца Дамашэўская Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён |
Цэнтральны, Фрунзенскі |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() |
![]() |
Дамашэўская вуліца — вуліца на захадзе цэнтральнай часткі Мінска, размешчаная ў межах Цэнтральнага і Фрунзенскага раёнаў. Вуліца названа 16 лістапада 2010 года[1] па назве Дамашэўскага завулка, па трасе якога пройдзе вуліца. Дамашэўскі завулак у сваю чаргу атрымаў назву ад урочышча і вёскі Дамашэва, што знаходзіліся тут раней[2].
Вуліца Дамашэўская пралягае ўздоўж палатна чыгункі Мінск — Маладзечна і з'яўляецца часткай 1-га транспартнага кальца на ўчастку ад вуліцы Ціміразева да вуліцы Маскоўскай[1]. Пакуль пабудаваны адрэзак вуліцы ад вуліцы Ціміразева да праспекта Дзяржынскага, у перспектыве будуць злучаны праспект Машэрава і вуліцу Талстога[2].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дамашэўская вуліца (Мінск)