Ягор Уладзіміравіч Прыстаўка
Ягор Уладзіміравіч Прыстаўка | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лістапада 1981 (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | філолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар |
|
Ягор Уладзіміравіч Прыстаўка (27 лістапада 1981, Мінск) — беларускі філолаг. Кандыдат філалагічных навук.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў аддзяленне класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (2004). Паступіў у аспірантуру БДУ, абараніў дысертацыю (2009). Працаваў выкладчыкам БДУ, Тэалагічнага інстытута Кірыла і Мяфодзія.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Спецыяліст у старажытнагрэчаскай мове, лацінскай мове, лінгвістычнай паэтыцы, рыторыцы. Вывучаў і перакладаў працы Мацея Казіміра Сарбеўскага, Саламона Рысінскага, Мікалая Гусоўскага, Публія Авідзія Назона.
У манаграфіі «Лацінскі трактат Мацея Казіміра Сарбеўскага „Аб вастрынi i досцiпе“ (1619/1623 гг.) і яго месца ў гісторыі ведаў аб мове і камунiкацыi» паказаў асноўныя карэляцыі паміж ідэямі М. К. Сарбеўскага і праблемамі сучаснай лінгвістыкі і тэорыі камунікацыі, раскрыў сувязь катэгорый помніка («вастрыня», «досціп», «гульня слоў» і інш.) з паняццямі лінгвістычнай паэтыкі і стылістыкі.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Лацінскі трактат Мацея Казіміра Сарбеўскага «Аб вастрыні і досціпе» (1619/1623 гг.) і яго месца ў гісторыі ведаў аб мове і камунікацыі / Я. У. Прыстаўка. — Мінск: БДУ, 2012. — 163 с. ISBN 978-985-518-628-2
- Latina aeterna: зб. тэкстаў і практыкаванняў па лацінскай мове / Я. У. Прыстаўка. — Масква: Букстрим, 2013. — 72 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- philology.bsu.by Архівавана 21 лістапада 2020.