Ягор Уладзіміравіч Прыстаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ягор Уладзіміравіч Прыстаўка
Дата нараджэння 27 лістапада 1981(1981-11-27) (42 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці філолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Ягор Уладзіміравіч Прыстаўка (27 лістапада 1981, Мінск) — беларускі філолаг. Кандыдат філалагічных навук.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў аддзяленне класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (2004). Паступіў у аспірантуру БДУ, абараніў дысертацыю (2009). Працаваў выкладчыкам БДУ, Тэалагічнага інстытута Кірыла і Мяфодзія.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяліст у старажытнагрэчаскай мове, лацінскай мове, лінгвістычнай паэтыцы, рыторыцы. Вывучаў і перакладаў працы Мацея Казіміра Сарбеўскага, Саламона Рысінскага, Мікалая Гусоўскага, Публія Авідзія Назона.

У манаграфіі «Лацінскі трактат Мацея Казіміра Сарбеўскага „Аб вастрынi i досцiпе“ (1619/1623 гг.) і яго месца ў гісторыі ведаў аб мове і камунiкацыi» паказаў асноўныя карэляцыі паміж ідэямі М. К. Сарбеўскага і праблемамі сучаснай лінгвістыкі і тэорыі камунікацыі, раскрыў сувязь катэгорый помніка («вастрыня», «досціп», «гульня слоў» і інш.) з паняццямі лінгвістычнай паэтыкі і стылістыкі.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Лацінскі трактат Мацея Казіміра Сарбеўскага «Аб вастрыні і досціпе» (1619/1623 гг.) і яго месца ў гісторыі ведаў аб мове і камунікацыі / Я. У. Прыстаўка. — Мінск: БДУ, 2012. — 163 с. ISBN 978-985-518-628-2
  • Latina aeterna: зб. тэкстаў і практыкаванняў па лацінскай мове / Я. У. Прыстаўка. — Масква: Букстрим, 2013. — 72 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]