Шматгадовая травяністая расліна з пальчаталопасцевымі клубнямі і прамым аблісцелым сцяблом вышынёй 25-45 см, пры аснове пакрытым бураватымі ліставымі похвамі[3]. Лісце (3-5) вузкае, доўгае; ніжняе ланцэтнае, з башлыкападобнай верхавінкай. Кветкі дробныя, светла-пурпуровыя або лілова-пурпуровыя, з тонкай доўгай, сэрцападобнавыгнутай шпоркай і слабым пахам гваздзіка, сабраны ў густое, вузкае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце[3]. Губа ромбападобная, трохлопасцевая, сярэдняя лопасць даўжэйшая[3]. Завязь сядзячая, цыліндрычная, скручаная. Плод — сухая каробачка.
Еўразійскі барэальны плюрызанальны від. Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход; у Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту ў межах асноўнай часткі арэала. Месцы росту: саснякі імшыстыя і верасовыя, другасныя беразнякі, пераходныя асакова-сфагнавыя балоты, сырыя лугі, лясныя паляны і ўзлескі[3]. Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі, радзей значнымі групамі[3].
Дэкаратыўная і меданосная расліна. У выглядзе адвару клубняў можа выкарыстоўвацца як ахінальны і змякчальны сродак пры запаленчых захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, паносах, запаленні мачавога пузыра, пры атручванні ядамі[4].
↑ 3,03,13,23,33,43,53,6Кокушник комарниковый, или длиннорогий // Лекарственные растения и их применение — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 97-98. — 592 с. — 120 000 экз.
↑Любка двулистная, ночная фиалка // Лекарственные растения и их применение — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 99-101. — 592 с. — 120 000 экз.
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Кокушник комарниковый, или длиннорогий // Лекарственные растения и их применение — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 97-98. — 592 с. — 120 000 экз.