Шматгадоваятравяністая расліна з пальчаталопасцевымі клубнямі і прамым аблісцелым сцяблом вышынёй 25—45 см, пры аснове пакрытым бураватымі ліставымі похвамі[2]. Лісце (3—5) вузкае, доўгае; ніжняе ланцэтнае, з башлыкападобнай верхавінкай. Кветкі дробныя, светла-пурпуровыя або лілова-пурпуровыя, з тонкай доўгай, сэрцападобнавыгнутай шпоркай і слабым пахам гваздзіка, сабраны ў густое, вузкае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце[2]. Губа ромбападобная, трохлопасцевая, сярэдняя лопасць даўжэйшая[2]. Завязь сядзячая, цыліндрычная, скручаная. Плод — сухая каробачка.
Еўразійскі барэальны плюрызанальны від. Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход; на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту ў межах асноўнай часткі арэала. Месцы росту: саснякі імшыстыя і верасовыя, другасныя беразнякі, пераходныя асакова-сфагнавыя балоты, сырыя лугі, лясныя паляны і ўзлескі[2]. Расце асобнымі экзэмплярамі і невялікімі, радзей значнымі групамі[2].
1234567Кокушник комарниковый, или длиннорогий//Лекарственные растения и их применение.— 5-е, перераб. и. доп..— Мн.: «Наука и техника», 1974.— С.97—98.— 592с.— 120 000 экз.
↑Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
↑Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.
↑Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
↑Любка двулистная, ночная фиалка//Лекарственные растения и их применение.— 5-е, перераб. и. доп..— Мн.: «Наука и техника», 1974.— С.99-101.— 592с.— 120 000 экз.
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Кокушник комарниковый, или длиннорогий//Лекарственные растения и их применение.— 5-е, перераб. и. доп..— Мн.: «Наука и техника», 1974.— С.97—98.— 592с.— 120 000 экз.
Gymnadenia R. Вг. — Кокушник//Определитель высших растений Беларуси(руск.)/Под ред. В. И. Парфёнова.— Мн.: Дизайн Про, 1999.— С.349, 352.— 472с.— 1 000 экз.— ISBN 985-6182-78-6.