Перайсці да зместу

Яйка Велікоднае (несапраўднае)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яйка Велікоднае
Названа ад Велікоднае яйка
Месцазнаходжанне

Яйка Велікоднае — паведамленне, жарт або вонкавая спасылка, схаваныя ў камп’ютарных гульнях, праграмах, фільмах, сайтах, кнігах і г.д. Тэрмін быў прыдуманы прыкладна ў 1979 годзе Стывам Райтам, тагачасным дырэктарам па распрацоўцы праграмнага забеспячэння ў кампаніі Atari.

Першапачаткова «велікоднае яйка» была створана праграмістам Уорэнам Робінетам у гульні Adventure ад кампаніі Atari. У той час Atari не пазначала імёны распрацоўшчыкаў праграм, таму Уорэн схаваў сваё імя ўнутры гульні.

У браўзеры Mozilla Firefox версіі 109.0.1 можна праглядзець «велікоднае яйка», калі ўвесці ў адрасным радку «about:mozilla».

Звер працягнуў свае даследаванні з абноўленым фокусам, ствараючы велічны даведнік і сузіраючы новыя рэаліі. Звер вывеў сваіх паслядоўнікаў і памочнікаў, каб стварыць абноўленую меншую форму сябе і з дапамогай гарэзлівых сродкаў, разаслаў яе па ўсім свеце.
з Кнігі Mozilla, 6:27