Якапа дэ Барбары
| Якапа дэ Барбары | |
|---|---|
| італ.: Jacopo de' Barbari | |
| | |
| Дата нараджэння | 1460[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1516[2][4][…] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, прыдворны мастак, рысавальшчык |
| Месца працы | |
| Жанр | нацюрморт |
Якапа дэ Барбары, Якапа дэ Барберы (італ.: Jacopo de Barbari, Jacopo barberi, Barbaro, Barberino, Barbarigo barbarigo; 1460, Венецыя — 1516, Мехелен, Бельгія) — італьянскі жывапісец і гравёр эпохі Адраджэння, які працаваў у Германіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Якапа дэ Барбары працаваў прыблізна да 1500 года ў Венецыі. Яго жывапісныя творы паказваюць на ўплыў Джавані Беліні. У 1500 годзе пераехаў з Венецыі ў Германію, стаўшы першым вядомым італьянскім мастаком эпохі Адраджэння, які працаваў у Паўночнай Еўропе, дзе яго творы зрабіліся вельмі папулярнымі. З 1503 па 1506 год Барабары жыў у горадзе Вітэнбергу, пры двары саксонскага курфюрста Фрыдрыха III, супрацоўнічаў з навукоўцамі-гуманістамі, якія выкладалі ў заснаваным у горадзе ў 1502 годзе ўніверсітэце.
У Германіі Якапа дэ Барбары працаваў па заказах імператара Максіміліяна I, а затым перайшоў да двара Іаахіма I Брандэнбургскага.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Art UK — 2003. Праверана 13 жніўня 2015.
- 1 2 Jacopo de' Barbari // Web umenia Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2021. Праверана 13 лютага 2023.
- ↑ Levenson J. A. Jacopo de’ Barbari // Barbari, Jacopo de’ // Grove Art Online / J. Turner — Oxford, England, Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T006234
- ↑ Union List of Artist Names — 2021. Праверана 14 мая 2024.
- ↑ Koepplin D. Lukas Cranach: Gemälde, Zeichnungen, Druckgraphik — 1974. — С. 45.
- ↑ https://www.ernst-von-siemens-kunststiftung.de/objekt/zuwachs-für-das-reformationskabinett-im-gotischen-haus.html