Якаў Абелевіч Шэйнін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Абелевіч Шэйнін
Дата нараджэння 1890-я
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1959
Род дзейнасці фалькларыст, збіральнік фальклору
Навуковая сфера яўрэйскі фальклор[d]

Якаў Абелевіч Шэйнін (1890-я — не раней за 1959) — беларускі збіральнік яўрэйскага фальклору  (англ.). Збіраў песні на ідыш у ваколіцах Віцебска[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў г. Віцебску прыкладна на пачатку 1890-х гг. У 1918 годзе «з’ехаў з Віцебска як курсант пяхотных курсаў у Чырвоную Армію». З запісаў на канвертах і рукапісных лістах вядома, што ў 1950-х гадах пражываў у Маскве па адрасе: «Ж-33» вул. Тулінская, 18/2, кв. 1., тэл. Ж-2-63-15[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пад час жыцця ў Віцебску, у 1910—1912 гадах, як сам адзначаў «на Рабочых Слабодках», запісваў яўрэйскі фальклор[1].

Марыў аб публікацыі сваіх запісаў, для чаго дасылаў іх у Дом народнай творчасці ў Маскве ў 1958 годзе, а ў 1959 годзе пісаў у Міністэрства культуры СССР з просьбай стварыць хор яўрэйскай народнай песні. Але матэрыялы былі перададзеныя з Масквы ў архіў Акадэміі навук Беларускай ССР[1].

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Калекцыя фальклорных запісаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі сёння захоўвае адзіную справу з запісамі яўрэйскага фальклору, якая паступіла ў 1959 годзе[2]. Архіў Я. А. Шэйніна складаецца з рукапісных запісаў тэкстаў песень на ідыш (дакладную колькасць тэкстаў пакуль устанавіць не ўдалося). Сам Я. А. Шэйнін згадвае пра 112 запісаныя ім тэксты. Акрамя таго, Я. А. Шэйніным зроблены падрадковыя пераклады песень і створаны транскрыпцыі (кірыліцай). Ёсць адзінкавыя нотныя запісы мелодый[1].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д И. Ю. Смирнова, Минск, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной Академии Наук Беларуси. ЗАБЫТЫЙ ФОЛЬКЛОРИСТ ИЗ ВИТЕБСКА (руск.)
  2. АІМЭФ ф. 9, воп. 5, спр. 21