Перайсці да зместу

Якаў Саўчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Саўчык
фр.: Jacques Saoutchik
Дата нараджэння 1880
Месца нараджэння
Дата смерці 1955 ці 1954
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці дызайнер, coachbuilder, cabinetmaker, стэльмах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якаў (Жак) Саўчык (Саўчук) (фр.: Jaques Saoutchik; 1880, Койданава, Расійская імперыя, цяпер Дзяржынск, Беларусь — 1955, Францыя) — французскі дызайнер яўрэйскага паходжання, заснавальнік і ўладальнік вядомага ў 1-й палове XX ст. атэлье па вытворчасці кузаваў для легкавых аўтамабіляў.

Якаў Саўчук эмігрыраваў з сям'ёй у Францыю каля 1899 года. Мэблевы майстар па спецыяльнасці, ён заняўся новай і перспектыўнай у той час справай — праектаваннем і будаўніцтвам на заказ кузаваў для легкавых аўтамабіляў.

У пачатку XX ст. вытворцы аўтамабіляў давалі толькі шасі з агрэгатамі, а кузаў пакупнік замаўляў на свой густ у шматлікіх майстроў-кузаўнікоў. Нягледзячы на распаўсюджанне канвеернай вытворчасці, досыць значны попыт на гэтую паслугу існаваў і пазней. У 1905 ці 1906 годзе Саўчык адкрыў уласную майстэрню ў парыжскім прыгарадзе Нэйі-сюр-Сэн. Вырабы Саўчыка былі высокай якасці і мелі свой адмысловы стыль. У 1920-я гады атэлье стала адным з вядучых у кузаўной справе. Кузавы Саўчыка манціравалі на шасі дарагіх і прэстыжных марак — «Ізота-Фраскіні», «Іспана-Сюіза», «Дэлая», «Корд», «Бучыалі» і інш. Пасля Другой сусветнай вайны попыт на кузавы індывідуальнай вытворчасці амаль знік.

Амерыканскі дызайнер Говард «Галандзец» Дарын, саўласнік французскай кузаўной фірмы Hibbard&Darrin, казаў пра Саўчыка: «Ён быў адным з нямногіх французскіх кузаўнікоў, якія ніколькі не капіравалі нас… Ён пэўна быў чалавекам з сваімі ўласнымі ідэямі»[1]. Кузавы Саўчыка займаюць значнае месца сярод твораў ужытковага мастацтва часу ар-дэко.

У 1952 годзе Якаў Саўчык пакінуў справу, перадаў сваё прадпрыемства сыну П'еру; неўзабаве атэлье спыніла выпуск кузавоў. Цяпер аўтамабілі з кузавамі атэлье Саўчыка маюць вялікую калекцыйную каштоўнасць.

Зноскі