Якаў Сямёнавіч Малайчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якаў Сямёнавіч Малайчук
Партрэт
Дата нараджэння: 15 верасня 1944(1944-09-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 кастрычніка 2015(2015-10-25) (71 год)
Месца смерці:
Узнагароды і прэміі:
медаль Францыска Скарыны

Я́каў Сямё́навіч Малайчу́к (15 верасня 1944, в. Дзераўная Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці — 25 кастрычніка 2015, Пружаны) — беларускі харавы дырыжор, краязнаўца. Заснавальнік адзінага на Беларусі музея Рыгора Шырмы, які знаходзіцца ў Пружанах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Дзераўная (цяпер у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў на вайне ў 1945 годзе.

У 1961 Якаў скончыў Імянінскую сярэднюю школу і паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча (дырыжорска-харавое аддзяленне). На трэцім курсе забраны на вайсковую службу. Скончыў вучылішча ў 1968 годзе і накіраваны на працу дырэктарам Ружанскай музычнай школы. Тут адразу зладзіў хор, які неўзабаве займеў папулярнасць па ўсёй Берасцейшчыне.

З 10 лютага 1971 — дырэктар Пружанскай музычнай школы. Менавіта ў час яго знаходжання на пасадзе дырэктара музычная школа ператварылася ў дзіцячую школу мастацтваў, а ў 1978 яна атрымала імя Рыгора Шырмы. У 1982 годзе пры школе Якуб Сямёнавіч стварыў мемарыяльны музей у імя славутага дырыжора. На пасадзе дырэктара працаваў да 15 чэрвеня 2005 года, пасля — выкладчык гэтай школы.

У 1976 Якаў Малайчук стварыў пры пружанскім Палацы культуры хор, які ўзначальваў да 1992 года. З 2003 кіруе народным камерным хорам пружанскага Палацу культуры[1]. Хор з’яўляецца дыпламантам разнастайных конкурсаў і фестываляў, выконвае творы беларускіх і замежных кампазітараў, духоўныя спевы.

У 1999 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[2] за значны асабісты ўнёсак у памнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]