Якуб Абрамавіч Чэхаўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якуб Абрамавіч Чэхаўскі
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 30 снежня 1879(1879-12-30)
Памёр 31 ліпеня 1941(1941-07-31) (61 год)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар

Якуб Абрамавіч Чэхаўскі (30 снежня 1879, Гродна — 31 ліпеня 1941) — атлет-асілак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Гродзенскай мужчынскай класічнай гімназіі, дзе займаўся фізічнымі практыкаваннямі. Пасля заканчэння гімназіі Якуб запісаўся вальнапісаным у Гродзенскі гусарскі полк, які ў той час размяшчаўся ў Варшаве, куды і пераехаў.

Пасля заканчэння службы ў палку канчаткова вырашыў прысвяціць сваё жыццё цырку, французскай барацьбе, цяжкай атлетыцы на арэне цырка братоў Яфімавых. Пасля дэбют ў Гродне пад псеўданімам Ічаджы пачалося доўгае гастрольнае жыццё. Атлет аб’ездзіў усю Расію, шмат разоў выступаў у Германіі, Францыі і іншых краінах.

Якуб Чэхаўскі быў адным з лепшых барцоў свайго часу. Ён пераможна выступаў у шматлікіх чэмпіянатах па французскай барацьбе, але сусветную славу набыў як непераўзыдзены майстар у сілавых практыкаваннях з жывой вагой. Ён утрымліваў на грудзях памост, на якім размяшчаўся духавы аркестр з 30 музыкаў, або па якім праязджалі па чарзе тры грузавыя аўтамабілі, у становішчы барцоўскага моста мог утрымліаць на сабе 10 чалавек, а падкідваючы пудовыя гіры, лавіў іх на грудзі.

Асабліва праславіўся на выступленні ў 1913 годзе ў Пецярбургу, выканаўшы трук: на адной выцянутай руцэ па крузе пранёс шэсць салдат гвардзейскага палка. Быў узнагароджаны прызам «Ганаровы залаты пояс».

У лютым 1918 года ён быў абраны віцэ-старшынёй Усерасійскага саюза барцоў-атлетаў. У маі таго ж года разам з іншымі прафесійнымі атлетамі заснаваў спартыўны часопіс «Барэц-атлет». Ён выхаваў нямала добрых атлетаў, якія выступалі на памосце і дыване.

Свае выступленні знакаміты атлет Я. Чэхаўскі працягваў да 1937 года. Пасля сыходу на адпачынак пражыў нядоўга, памёр у ліпені 1941 года.

Магіла Якуба Чэхаўскога знаходзіцца ў Пецярбургу на Серафімаўскіх могілках[1].

Зноскі