Якуб Побуг Фрычынскі
Выгляд
Якуб Побуг Фрычынскі | |
---|---|
Грамадзянства | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, тэатральны акцёр, выдавец |
Гады актыўнасці | 1746 — 1754 |
Якуб Побуг Фрычынскі — рэжысёр і акцёр XVIII стагоддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Харунжы, камендант нясвіжскага кадэцкага корпуса князя Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі. Акцёр-аматар і рэжысёр тэатра Францішкі Уршулі Радзівіл, у 1746—1753 гадах абавязковы ўдзельнік спектакляў у Нясвіжы і Альбе. У камедыі «Дасціпнае каханне» Францішкі Уршулі Радзівіл выканаў ролю Дзіяны. Навучаў кадэтаў сцэнічнаму мастацтву, рыхтаваў іх да удзелу ў драматычных і балетных спектаклях.
У 1750 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі друкарні ў Нясвіжы. У 1754 годзе у Жоўтым (цяпер г. Жоўква, Украіна) выдаў «Камедыі і трагедыі» Ф. У. Радзівіл.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).