Як я правёў лета
«Як я правёў лета» — традыцыйная тэма школьнага сачыненняў у многіх краінах. Тэма стаіць асобна па-за звычайнымі відамі вучнёўскіх сачыненняў[1].
Лічыцца, што расказ пра свой летні адпачынак дапаможа навучэнцам замацаваць вобразы ў форме, даступнай для разумення іншымі людзьмі — тэма прадугледжвае нязмушанасць выкладання, максімальнае адлюстраванне становішча, скіраванасць на гутарковую мову[2]. Адзначаюць, што складаючы творы на гэтую тэму — больш апавядальную, чым апісальную — вучні часта выкарыстоўваюць дзеяслоўную лексіку (тым часам як, напрыклад, на тэму «Наш класны пакой» дзеясловы амаль не ўжываюць)[3]. Раяць таксама спалучаць сачыненне пра правядзенне лета з заданнямі па граматыцы[4].
Тэма комплексная, набліжаная да пераказу — рухомая, жывая, і таму даступная дзецям — не вызначаецца пэўным жанрам сачыненняў — апавядальным («Прагулка ў лесе»), апісальным («Мая ўлюбёная цацка») або разважальным («Кім я мару стаць»), злучае ў сабе сачыненні рэпрадуктыўных і творчых груп.[5]
Сачыненні на гэтую тэму пішуць пачынаючы з 2-га класа, і, паводле ацэнкі Аляксандры Бачавер, кожны школьнік за гады вучобы піша такое сачыненне восем разоў.[6]
Лічыцца, што гэту тэму, якая стала традыцыйнай у СССР і пасля ў некаторых постсавецкіх краінах, як і шэраг іншых тэм для школьных твораў, у 1925 годзе прапанаваў С. Т. Шацкі, аднак, сачыненні пра гэта пісалі і раней, напрыклад, у афіцыйнай справаздачы М. Я. Яўсеева за 1901—1902 год сачыненне «Як я правёў мінулае лета» паказана сярод чатырох іншых тэм твораў.[7]
Сачыненні пра тое, як бавяць лета, пішуць школьнікі па ўсім свеце, але ў 2019 годзе ў ЗША, Канадзе і Вялікабрытаніі гэта раскрытыкавалі — некаторыя бацькі і спецыялісты заявілі пра непрымальнасць тэматыкі як асабістай, і пра гнятлівасць «летняга пытання» для дзяцей з няшчаслівых і небагатых сем’яў.[8]
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]- «Зимние заметки о летних впечатлениях» (нарыс Фёдара Дастаеўскага).
- Мастацкі фільм «Как я провёл этим летом» (2009, рэжысёр Аляксей Папагрэбскі).
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Русский язык. Модели сочинений и алгоритмы написания для школьников / Е. А. Андреева. — М.: АСТ, 2022. — 192 с. — стр. 44-45
- ↑ Работа над словом на уроках русского языка в начальных классах: сборник статей. — М.: Просвещение, 1973. — 143 с. — стр. 136
- ↑ Коррекция речевого и умственного развития учащихся вспомогательной школы в процессе специального обучения: Учебное пособие / Р. К. Луцкина; Каз. пед. ин-т им. Абая. — Алма-Ата: КазПИ, 1989. — 87 с.
- ↑ Л. Петрановская «Как я провёл лето» по-новому // Русский язык. — Издательский дом «Первое сентября», 2001. — № 32. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2006.
- ↑ Современное образование: теория и практика. Сборник учебно-методических работ: учебно-методическое пособие / Под редакцией: Казанской В. Л., Нурлыгаянова И. Н., Руленковой Л. И. — Берлин: Директ-Медиа, 2016. — 255 с. — стр. 42
- ↑ Александра Бочавер Хватит думать о лете! // Первое сентября. — Издательский дом «Первое сентября», 2004. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2014.
- ↑ Осовский Е. Г., Зеткина И. А. Макар Евсевьевич Евсевьев: просветитель, учёный, педагог. — Мордов. гос. пед. ин-т. — Саранск: Тип. «Крас. Окт.», 2003. — С. 11. — 172 с. — стр. 93
- ↑ Как вы провели лето? Родители считают, что этому вопросу не место в школе | Rusbase . Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Татьяна Галковская «Как я провёл лето». Сочинение на вольную тему // Зеркало недели. — 31 августа — 6 сентября 2002. — № 33 (408). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2016.