Янка Вылканаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Янка Вылканаў
Поўнае імя Янко Христов Вълканов
Нарадзіўся 25 ліпеня 1982(1982-07-25)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства Flag of Bulgaria.svg Балгарыя
Рост 186 см
Вага 83 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Балгарыя ЖФК Лакаматыў
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2002 Балгарыя ЦСКА (Сафія) 19 (1)
1999—2000   Балгарыя Бярое (Стара-Загора) 20 (1)
2000   Балгарыя Нафтакс (Бургас) 1 (0)
2002—2003 Балгарыя Марэк (Дупніца) 16 (0)
2003—2006 Балгарыя Славія (Сафія) 64 (11)
2006—2007 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 25 (4)
2007—2008 Літва Каўнас 13 (0)
2008 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 15 (0)
2009 Кітай Шанхай Шэньхуа 27 (5)
2010 Кітай Шэньчжэнь Рубі 14 (0)
2010 Беларусь Дынама (Мінск) 11 (0)
2011 Балгарыя Бярое (Стара-Загора) 7 (1)
2012 Казахстан Акжайык (Уральск) 11 (2)
2013 Беларусь Белшына (Бабруйск) 8 (0)
2013—2015 Балгарыя Боцеў (Галабава) 47 (1)
2015 Казахстан Акжайык (Уральск) 11 (2)
2016 Балгарыя Боцеў (Галабава) 11 (0)
2016—2017 Балгарыя Леўскі (Карлава) 24 (2)
2017—2018 Балгарыя Тунджа (Ягада)
2018 Балгарыя Вярэя II (Стара-Загора)
2018—2019 Балгарыя Свіленград
2019 Балгарыя Леўскі (Карлава)
2020 Балгарыя Леўскі (Карлава)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Балгарыя Балгарыя 2 (1)
Трэнерская кар’ера
2022— Балгарыя ЖФК Лакаматыў (Стара-Загора)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 жніўня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2012

Янка Вылканаў (Валканаў) (балг.: Янко Вълканов; нар. 25 ліпеня 1982, Стара-Загора, Балгарыя) — балгарскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночага клуба «Лакаматыў» са Старой-Загоры.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за розныя балгарскія клубы, пакуль у 2006 годзе не трапіў у мінскі МТЗ-РІПА, дзе гуляў з перапынкам да 2008 года. У 2009 годзе разам з Вячаславам Глебам пераехаў у Кітай, але ў верасні 2010 года зноў апынуўся ў Беларусі, стаў гульцом мінскага «Дынама». У 2011—2012 гадах выступаў у Балгарыі і Казахстане.

У сакавіку 2013 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[3]. У ліпені 2013 года пакінуў бабруйскі клуб і ў хуткім часе далучыўся да балгарскага «Боцева», з якім гуляў у ніжэйшых дывізіёнах Балгарыі. У ліпені 2015 года зноў далучыўся да «Акжайыка», якому дапамог вярнуцца ў казахстанскую Прэм’ер-лігу. У 2016 годзе вярнуўся ў Балгарыю, выступаў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў, таксама часам выконваў ролю трэнера. Завяршыў кар’еру ў 2020 годзе.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе правёў два матчы за нацыянальную зборную Балгарыі.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2022 года ўзначаліў жаночы клуб «Лакаматыў» са Старой-Загоры.

Зноскі

  1. Yanko Valkanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yanko Valkanov // FBref.com
  3. Вылканов и Потырнике стали игроками "Белшины"