Януарый Янушкевіч
Выгляд
| Януарый Янушкевіч | |
|---|---|
| Партрэт Януарыя Янушкевіча. Адам Шэмеш, 1851. Нацыянальны музей у Варшаве | |
| Любіч | |
| Нараджэнне | 30 студзеня 1816 |
| Смерць | 1894 |
| Род | Янушкевічы[d] |
| Бацька | Міхал Янушкевіч |
| Маці | Тэкля з Сакалоўскіх[d] |
| Адукацыя | |
Януарый Ян Фердынанд (нар. 30 студзеня 1816 — 1894) — памешчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Янушкевічаў герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала і Тэклі Сакалоўскай, брат Яўстафія, Рамуальда і Адольфа.
Пачаткова вучыўся ў Слуцкай гімназіі, працягваў вучобу ў Віленскай гімназіі[1].
Януарый з прычыны малых гадоў не ўдзельнічаў у паўстанні 1831 года. У выніку з усіх братоў ён быў адзіным, хто застаўся пасля паўстання на радзіме. Намаганнямі яго, а таксама маці і сясцёр, маёнтак Дзягільна так і не быў канфіскаваны расійскімі ўладамі і застаўся ў валоданні Янушкевічаў[1].
Яго нашчадкі атрымалі пацверджанне дваранства ў Герольдыі Сената і шырока рассяліліся па Мінскім павеце[1].
Зноскі
- ↑ а б в Браты Янушкевічы і тавянізм: складаныя шляхі Вялікай эміграцыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2024. Праверана 1 чэрвеня 2022.