Адам Шэмеш
Адам Шэмеш | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1808[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1864[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Паўліна з Фелінскіх[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | партрэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́дам Шэ́меш (польск.: Adam Szemesz; 1808, Слуцкі павет — 1864, Мінск) — беларуска-польскі жывапісец, мастацтвазнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Слуцкім павеце ў сям'і старосты. Вучыўся ў Віленскай школе жывапісу пры Віленскім універсітэце. У 1831 годзе жыл у Мінску, дзе плённа займаўся жывапісам. Ажаніўся з Паўлінай Фялінскай (1819—1843), сястрой Зыгмунта Фелікса Фялінскага (1822—1895), архібіскупа Варшавы, прылічанага каталіцкай царквой да ліку святых, дачкой вядомай пасля ў Польшчы пісьменніцы Евы Вендорф-Фялінскай (1793—1859) і Герарда Фялінскага. Маладая сям'я жыла на Бабруйшчыне.
У 1842 годзе Адам Шэмеш па падазрэнню ў антыўрадавай дзейнасці высланы ў Херсон. Паўліна адпраўляецца з ім. Дзякуючы партрэту губернатара Б. І. Пестэля , напісанаму Шэмешам, мастака пераводзяць з глухога Херсона ў Саратаў. У Саратаве пры родах Паўліна Фялінская памірае. Яе маці, Ева Фялінская, з'яжджае з нованароджаным дзіцем Паўлам у сваё ўкраінскае памесце Ваюцін[3].
У 1846 годзе Адам Шэмеш прыязджае ў Мінск.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасць Адама Шэмеша звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Літвы і Польшчы. Ён застаўся ў гісторыі мастацтва як жывапісец-партрэтыст[4] і мастацтвазнавец, аўтар шэрагу артыкулаў па выяўленчым мастацтве. Яго пяру належыць даволі падрабязны нарыс аб Віленскай школе жывапісу[5].
Ім напісаны «Успаміны пра Яна Дамеля». З ім у свой час радзіўся Уладзіслаў Сыракомля, складаючы апісанне помнікаў выяўленчага мастацтва Мінска[6].
Адамам Шэмешам напісаны перад ад'ездам абраз Маці Божай у херсонскім касцёле. У Мінску ён напісаў партрэты Уладзіслава Сыракомлі і Станіслава Манюшкі. Быўшы прыхільнікам паэзіі Адама Міцкевіча, стварыў ілюстрацыі да паэмы «Конрад Валенрод» і да іншых твораў польскага паэта[4]. Да яго за саветамі звярталіся і жывапісцы, якія цалкам склаліся, — Я. Дамель, В. Ваньковіч, М. Кулеша і іншыя.
А. Шэмеш прымаў удзел у афармленні драматургічных пастановак В. Дуніна-Марцінкевіча[4].
Вярнуўшыся ў 1846 годзе ў Мінск, Шэмеш напісаў некалькі выдатных партрэтаў, сярод якіх вылучаецца партрэт яго цешчы Евы Фялінскай.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У Мінску імем Адама Шэмеша названа вуліца.
Зноскі
- ↑ а б Adam Szemesz // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Adam Szemesz // Répertoire International des Sources Musicales — 1952.
- ↑ Адам Мальдис. Радости и горести семьи Фелинских(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б в Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 5. — 64 с.
- ↑ A. Szemesz. Wspomnienia o Wilenskiey szkole malarskiey. Athenaemum, t. VI, Wilno, 1844
- ↑ Szemesz А. Wspomnienia o Damelu// Athenaeum. T. 2. — Wilno. 1842. — S. 170
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дробаў Л. М. Беларускiя мастакi XIX стагоддзя. ― Мн., 1971.
- Hutten-Czapski E. Portrety polskie XIX wieku. ― Warszawa, 1906.
- Kozakiewicz Stefan: Malarstwo polskie t.3. Auriga WaiF Warszawa 1976 str. 35
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ключ да мастацтва, або Багатае сэрца Адама Шэмеша Архівавана 9 сакавіка 2016.
- Адам Мальдис. Радости и горести семьи Фелинских(недаступная спасылка) (руск.)