Рамуальд Янушкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рамуальд Янушкевіч
Рамуальд Янушкевіч. Малюнак Ю. Куроўскага, 1837
Рамуальд Янушкевіч. Малюнак Ю. Куроўскага, 1837
Нараджэнне 30 сакавіка 1808(1808-03-30)[1]
Смерць 30 сакавіка 1865(1865-03-30)[1] (57 гадоў)
Месца пахавання
Род Янушкевічы[d]
Бацька Міхал Янушкевіч
Маці Тэкля з Сакалоўскіх[d]
Адукацыя

Рамуальд Янушкевіч (польск.: Romuald Januszkiewicz; 31 сакавіка 1808, в. Усава, Слуцкага (?) павета — 31 сакавіка 1865) — памешчык з Мінскага павета Мінскай губерні, удзельнік паўстання 1831 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Янушкевічаў герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала і Тэклі Сакалоўскай, брат Яўстафія, Ануфрыя і Адольфа.

Пачаткова ён вучыўся ў Нясвіжскай школе, дзе скончыў 3 класы, з 1821 г. у Слуцкай гімназіі, перад паўстаннем вывучаў права ў Віленскім універсітэце, служыў пры М. Навасільцаве. У паўстанні з сакавіка 1831 года. З 13 чэрвеня 1831 года паручнік у штабе А. Гелгуда. 13 ліпеня 1831 года перайшоў з яго корпусам межы Прусіі. Па рашэнню МГСК ад 31.8.1833 аднесены да 2 разраду злачынцаў.

У студзені 1832 года эмігрыраваў у Францыю. 26 мая 1832 года знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. З 1 кастрычніка 1832 года член ТЛРЗ. У 1833 годзе пад час высылкі Яўстафія з Парыжа займаўся справамі кнігарні. З 1841 года з’яўляўся адным з прыбліжаных А. Тавянскага.

Памёр і пахаваны ў Нантэры.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

25 ліпеня 1857 года ажаніўся, меў сына Тадэвуша і дачок Караліну і Марыю.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]