Яніна Ахойска
Яніна Ахойска | |
---|---|
польск.: Janina Ochojska | |
![]() Яніна Ахойска на рок-фестывале «Польскі Вудстак(руск.) бел. — 2016» | |
Імя пры нараджэнні | Яніна Марыя Ахойска |
Род дзейнасці | астраном, грамадскі дзеяч, прэзідэнт Польскай гуманітарнай акцыі(польск.) бел. |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1955 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | Гданьск, Польская Народная Рэспубліка |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | jankaochojska.pl[2] |
![]() |
Яніна Марыя Ахойска-Аконьска (польск.: Janina Maria Ochojska-Okońska, 12 сакавіка 1955, Гданьск) — польская грамадская дзеячка, прэзідэнт Польскай гуманітарнай акцыі, астраном.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Яніна скончыла I агульнаадукацыйны ліцэй у Забжэ[3]. Скончыла Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні, да 1984 года працавала ў Інстытуце астрафізікі Польскай акадэміі навук (Астранамічны цэнтр імя Мікалая Каперніка ў Торуні)[4]. Займалася таксама душпастырскай дзейнасцю пры езуіцкай акадэміі ў Торуні[3]. З 1970-х гадоў Яніна Ахойска супрацоўнічала з польскімі дысідэнтамі і дапамагала бібліятэцы Антонія Ставікоўскага. Уваходзіла ў рух «Салідарнасць», падчас ваеннага становішча працавала ў самвыдаце і дапамагала асобам, якія пацярпелі ад дзеянняў уладаў[4].
Яніна з’яўляецца інвалідам дзяцінства, яе дыягназ — поліяміэліт. Яніна праходзіла лячэнне ў Інстытуце для дзяцей-інвалідаў, яе ўрачом быў доктар Лех Веруш(руск.) бел.[5]. У 1984 годзе яна была дастаўлена ў Францыю для аперацыі, дзе і даведалася пра ідэю гуманітарнай дапамогі. Яна пачала працаваць валанцёрам для фонду EquiLibre і ўстанавіла кантакты для аказання гуманітарнай дапамогі грамадзянам Польшчы. З 1992 года яна арганізавала пастаўку гуманітарнай дапамогі ахвярам вайны ў Югаславіі, а з 1994 годзе заснавала Польскую гуманітарную акцыю, стаўшы яе прэзідэнтам[3].
З 1996 года яна замужам за Міхалам Аконьскім, журналістам з «Tygodnik Powszechny»[6]. У 2000 годзе было выдадзена інтэрв’ю Войцэха Бановіча з Янінай Ахойскай «Неба для іншых» (польск.: Niebo to inniNiebo to inni), у 2015 годзе — інтэрв’ю Мажэны Зданоўскай «Свет па Янку» (польск.: Świat według JankiŚwiat według Janki).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Ордэны[правіць | правіць зыходнік]
- Камандор Ордэна Адраджэння Польшчы (за выдатныя дасягненні ў дзейнасці па пабудове грамадзянскай супольнасці, за дасягненні ў інтарэсах краіны і сацыяльнай працы, 2011)[7]
- Ганаровы знак «Bene Merito» (2009)[8]
- Ордэн Ганаровага легіёна (2003)[3]
Медалі і прэміі[правіць | правіць зыходнік]
- «Жанчына Еўропы» (Еўрасаюз, 1994)[3]
- Медаль святога Георгія ад часопіса «Tygodnik Powszechny» (1994)
- Pax Christi International Peace Award (1995)[3]
- Atsushi Nakata Memorial (Японія, 1996)[3]
- Прэмія Яна Карскага (ЗША, 2002)[3]
- Прэмія Польскай акадэміі ведаў імя Эразма і Ганны Ежманоўскіх (2009)[9]
- Узнагарода Леха Валенсы (2010)[10]
- «Ганаровая жамчужына польскай эканомікі» (2010)[11]
- Ордэн «Ecce Homo»
- Ордэн Усмешкі[12]
- «Жанчына года» па версіі штомесячнага выдання «Twój Styl»[13]
Зноскі
- ↑ https://archive.fo/20150409140337/http://www.pah.org.pl/o-pah/479/janina_ochojska#selection-427.0-427.152
- ↑ http://www.europarl.europa.eu/meps/en/197542/JANINA_OCHOJSKA/home Праверана 21 верасня 2019.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 3,7 Nota biograficzna na stronie Polskiej Akcji Humanitarnej (польск.) . Праверана 4 кастрычніка 2012.(польск.) . Праверана 4 кастрычніка 2012.
- ↑ 4,0 4,1 Nota biograficzna w Encyklopedii Solidarności (польск.) . Праверана 4 кастрычніка 2012.(польск.) . Праверана 4 кастрычніка 2012.
- ↑ Janina Ochojska: Mam dużo marzeń (польск.) . niepelnosprawni.pl (29 студзеня 2009). Праверана 4 кастрычніка 2012.(польск.) . niepelnosprawni.pl (2009-01-29). Праверана 4 кастрычніка 2012.
- ↑ Janina Ochojska, Wojciech Bonowicz Niebo to inni. Wywiad-rzeka (польск.) . Wydawnictwo Znak, Kraków 2000. Праверана 4 кастрычніка 2012.(польск.) . Wydawnictwo Znak, Kraków 2000. Праверана 4 кастрычніка 2012.
- ↑ M.P. 2011 nr 78 poz. 778 (польск.)
- ↑ Wręczenie odznaczeń „Bene Merito” przez Ministra Spraw Zagranicznych Radosława Sikorskiego (польск.) . МИД Польши (13 лістапада 2009). Праверана 4 кастрычніка 2012.(польск.)
- ↑ Janina Ochojska-Okońska laureatką Nagrody im. Jerzmanowskich (польск.) . wprost.pl (2 лютага 2009). Праверана 8 кастрычніка 2012.(польск.) . wprost.pl (2009-02-02). Праверана 8 кастрычніка 2012.
- ↑ Ochojska z nagrodą Lecha Wałęsy (польск.) . wprost.pl (29 верасня 2010). Праверана 4 кастрычніка 2012.(польск.) . wprost.pl (2010-09-29). Праверана 4 кастрычніка 2012.
- ↑ Laureaci z poprzednich edycji (польск.) . polishmarket.com.pl. Праверана 4 снежня 2015.(польск.)
- ↑ Ochojska Janina (польск.) . orderusmiechu.pl. Праверана 4 кастрычніка 2012.(польск.)
- ↑ „Twój Styl” przyznał tytuł Kobiety Roku Andżelice Borys (польск.) . press.pl (15 сакавіка 2006). Праверана 30 верасня 2015.(польск.)
- Асобы
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Гданьску
- Выпускнікі Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя Ганаровым знакам МЗС Польшчы «Bene Merito»
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Усмешкі
- Астраномы Польшчы
- Грамадскія дзеячы Польшчы