Яніс Каргас
Нарадзіўся |
9 снежня 1994[1] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 19 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Яніс Каргас (грэч.: Γιάννης Κάργας; нар. 9 снежня 1994, Кілкіс, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, абаронца балгарскага клуба «Леўскі» з Сафіі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў кар’еру ў клубе другога дывізіёна Грэцыі «Кавала», пазней гуляў за «Фостырас» і «Панахаікі». У 2016 годзе перайшоў у «Платаніяс», у складзе якога дэбютаваў у грэчаскай Суперлізе. У ліпені 2017 года стаў іграком «Паніёніяса», але не меў трывалага месца ў аснове, за паўгады згуляў толькі ў чатырох матчах Суперлігі і трох матчах Кубка Грэцыі.
У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Дынама-Брэст» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе брэсцкага клуба, аднак з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[3].
У студзені 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў алмацінскім «Кайраце», які ўзначальваў былы трэнер «Дынама-Брэст» Аляксей Шпілеўскі[4], але беспаспяхова. У лютым 2019 года вярнуўся ў Грэцыю, стаўшы іграком клуба ПАС з Яніны[5].
У чэрвені 2019 года перайшоў у балгарскі клуб «Леўскі» з Сафіі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018
Зноскі
- ↑ Giannis Kargas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Брестское "Динамо" подписало греческого защитника Каргаса
- ↑ Каргас покинул брестское "Динамо"
- ↑ На просмотре в "Кайрате" Шпилевского - экс-защитник брестского "Динамо"
- ↑ Экс-защитник брестского "Динамо" подписал контракт с греческим клубом
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 9 снежня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў рэгіёне Цэнтральная Македонія
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Грэцыі
- Ігракі ФК Леўскі
- Ігракі ФК ПАС Яніна
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Паніёніяс
- Ігракі ФК Платаніяс
- Ігракі ФК Панахаікі
- Ігракі ФК Фостырас
- Ігракі ФК Кавала