Ян Арлазораў
Ян Арлазораў | |
![]() | |
Род дзейнасці: | акцёр, stand-up comedian, гумарыст, радыёвядучы |
---|---|
Дата нараджэння: | 26 жніўня 1947 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 7 сакавіка 2009 (61 год) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Альма-матар: | |
Узнагароды і прэміі: |
Ян Маёравіч Арлазораў (26 жніўня 1947, Масква, СССР — 7 сакавіка 2009, Берлін, Германія) — расійскі тэатральны і эстрадны акцёр. Заслужаны артыст Расіі, лаўрэат Усерасійскага конкурсу артыстаў эстрады.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і адваката, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Маёра (Мэера) Самойлавіча і лекара-хірурга Раісы Якаўлеўны Арлазоравай, родам з Харкава (Ян насіў прозвішча маці). Скончыў Шчукінскае тэатральнае вучылішча, працаваў у Цэнтральным дзіцячым тэатры. З канца 1970-х гадоў — у тэатры імя Массавета, у пачатку 1990-х гадоў перайшоў на эстраду.
Смерць[правіць | правіць зыходнік]
7 сакавіка 2009 года ў Берліне Арлазораў сканаў пасля цяжкай і працяглай хваробы (рак, па некаторых дадзеных — пухліна страўніка[1]). У сувязі з цяжкай стратай папулярнага артыста Расійскай эстрады, свае спачуванне родным і сябрам выказалі: Клара Новікава, Аркадзь Арканаў, Уладзімір Вінакур, Мікалай Лукінскі, Міхаіл Чуеў, Мікалай Бандурын, Міхаіл Вашукоў, Яўген Петрасян, Алена Сцепаненка, Яўхім Шыфрын і шматлікія іншыя дзеячы культуры. Развітанне з артыстам адбудзецца 11 сакавіка 2009 года ў Маскве. Яна Арлазорава пахаваюць на Вастракоўскіх могілках.
Вядомыя вобразы[правіць | правіць зыходнік]
- Касірка вакзалу (знакамітая фраза Госпидя!)
- Чалавек з народу (знакаміты зварот Эй, мужик!)
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 1972 — Хроника ночи
- 1980 — Пиф-паф, ой-ой-ой
- 1988 — Цитата (тэлеспектакль)
- 1996 — Карнавальная ночь-2
- 2006 — Весёлые соседи
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ (руск.) В Германии скончался Ян Арлазоров
|