Ян Бутаўт-Андрайковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Бутаўт-Андрайковіч
Дата нараджэння каля 1784
Дата смерці не раней за 1829
Бацька Тадэвуш Бутаўт-Андрайковіч[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне генерал-маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Святога Георгія IV ступені

Ян Тадэвушавіч (Фадзеевіч) Бутаўт-Андрайковіч (руск.: Иван Фаддеевич (Фадеевич) Андржейкович; нар. каля 1784 — ?) — ваенны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Бутаўт-Андрайковічаў герба «Грыф». Нарадзіўся ў сям’і пісара і падстарасты гродзенскага Тадэвуша Бутаўт-Андрайковіча. Бацька ўдзельнічаў у паўстанні 1794 года, падпісаў акцэс пад № 306, суддзя крымінальнага суда парадкавай камісіі Гродзенскага павета. Бацька меў 100 душаў сялянаў у Гродзенскай губерні. Ян меў братоў Міхала і Фелікса.

20 кастрычніка 1803 года прыняты на службу унтэр-афіцэрам у Валынскі мушкецёрскі полк[ru]. З 3 лютага 1804 — падпаручнік. 2 лістапада 1804 пераведзены ў лейб-гвардыі Ізмайлаўскі полк. Удзельнік баявых дзеянняў супраць напалеонаўскіх войскаў у 1805—1807 г. (Аўстэрліц, Прэйсіш-Эйлаў, Фрыдланд). З 27 красавіка 1806 — прапаршчык. 27 ліпеня 1806 пераведзены ў лейб-гвардыі Егерскі полк. З 23 кастрычніка 1807 — падпаручнік. З 14 студзеня 1808 — паручнік. З 14 верасня 1810 — штабс-капітан. Удзельнік вайны 1812 года. У 1812—1817 гадах ад’ютант генерала Л. Л. Бенігсена[ru]. З 15 ліпеня 1813 — капітан, з 23 верасня 1813 — палкоўнік. З 3 мая 1818 — флігель-ад’ютант. З 1 студзеня 1821 — генерал-маёр 1-й брыгады 3-й грэнадзёрскай дывізіі[ru]. У 1819 г. — флігель-ад’ютант ЯІВ, палкоўнік гвардыі. Затым генерал-маёр расійскага войска. З 1822 г. брыгадны начальнік 13-й пяхотнай дывізіі. На службе быў па 1826 год.

Ведаў французскую і нямецкую мовы.

Масон, прысвечаны ў масонства, верагодна, падчас замежных паходаў рускай арміі. Затым быў членам гродзенскай масонскай ложы «Сябры чалавецтва» і нясвіжскага масонскага капітула «Святыні спакою». У 1818 годзе далучыўся да пецярбургскага масонскай ложы «Белага арла». У 1820—1821 гадах быў другім вялікім наглядчыкам Вялікай ложы «Астрэя» у Пецярбургу.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — дачка Л. Л. Бенігсена[ru].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Таксама ўзнагароджаны іншымі ордэнамі Расійскай імперыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]