Ян Дзежка
Ян Дзе́жка (? — 1908) — беларускі казачнік з в. Новая Хадароўка Сакольскага павета Гродзенскай губерні. Адзін з інфарматараў-выканаўцаў і карэспандэнтаў М. Федароўскага, якому паведаміў значную колькасць разнастайных фальклорна-этнаграфічнага матэрыялаў. Ад Дзежкі запісаны і апублікаваны 19 песень і больш за 70 твораў апавядальных жанраў: казкі пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя, жарты, анекдоты, гістарычныя і тапанімічныя легенды і паданні. Творы Дзежкі вылучаюцца высокім мастацкім майстэрствам, дынамічным развіццём сюжэту. Многія запісаныя ад яго творы беларускага фальклору папоўнілі тамы серыі «Беларуская народная творчасць».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дзежка Ян // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.