Сакольскі павет (Расійская імперыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сакольскі павет
Герб павятовага цэнтра Герб губерні
Герб павятовага цэнтра
Герб губерні
Губерня
Цэнтр
Утвораны
1808
Плошча
2,6 тыс. км²
Насельніцтва
110,5 тыс. (1897)
Grodno Governorate Sokolsky uezd.svg

Сакольскі павет, Саколкаўскі павет (руск.: Сокольский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласці і Гродзенскай губерні, якая існавала ў 18081920 гадах. Цэнтр — горад Саколка. Плошча складала 2290 вёрст²[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сакольскі павет у складзе Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі быў утвораны ў 1808 годзе на тэрыторыі, якая адышла ад Прусіі паводле Тыльзіцкага міру. У 1843 годзе, у сувязі з ліквідацыяй Беластоцкай вобласці, павет быў перададзены ў Гродзенскую губерню.

У Першую сусветную вайну акупіраваны германскімі войскамі. 3 канца 1918 года ў складзе адноўленай Польшчы[1].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 110,5 тыс. чал. (без гарадоў — 88,719 тыс. чал.[1]). У тым ліку беларусы — 83,8 %; яўрэі — 12,2 %; рускія — 1,8 %; палякі — 1,2 %; з іх 80 % — католікі, 16 % — праваслаўныя, каля 1,5 % — іўдзеі[1]. У павятовым горадзе Саколцы пражывала 7598 чал., у пазаштатных Васількаве — 3880 чал., Дамброве — 1988 чал., Карыцыне — 683 чал., Кузніца — 1346 чал., Новым Двары — 1300 чал., Адэльску — 1462 чал., Сухаволі — 3203 чал., Янаве — 2296 чал[2]. Усяго ў павеце больш за 650 нас. пунктаў[1].

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1913 годзе ў павеце было 13 валасцей:[3]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]