Ян Зноска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Зноска
Jan Znosko
Імя пры нараджэнні Jan Znosko
Род дзейнасці эканаміст, логік, філосаф
Дата нараджэння 1772(1772)
Месца нараджэння
Дата смерці 1833(1833)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы

Ян Зноска (1772, Гродзенскі павет — 1833) — навуковец-эканаміст, палітэканом.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага (і далей у Віленскім універсітэце) у Т. Гусаржэўскага, М. Вольскага, Ж. Жылібера, Г. Страйноўскага, слухаў лекцыі Г. Форстэра. Скончыў універсітэт і быў прызначаны ад'юнктам філасофіі, потым выкладчыкам палітэканоміі. Быў адным з першых, хто ў пачатку XIX ст. пачаў выкладаць філасофію ў Віленскім універсітэце, пасля адмены гэтага прадмета ў Галоўнай школе. Зрабіў поўны пераклад «Логікі» Э. Б. Кандзільяка на польскую мову, са сваёй прадмовай, каментарыямі і адаптацыяй для выкарыстання як падручніка.

Творчая эвалюцыя Я. Зноскі ішла ад філасофіі да палітычнай эканоміі. З 1808 года, па накіраванні рэктара Я. Снядэцкага, на працягу двух гадоў удасканальваў веды палітэканоміі ў Парыжы, бо ў Віленскім універсітэце планавалі стварыць адпаведную кафедру. Я. Зноска праводзіў галоўную працу па распрацоўцы курса кафедры, гэты курс пад назвай «Навука эканоміі палітычнай» быў выдадзены на польскай мове ў Вільні (1811) як падручнік па палітычнай эканоміі. Пазней Ян Зноска выдаў «Даследаванне пра палітычную эканомію, яе гісторыю і сістэмы» (1816). З 1810 года — прафесар, на працягу 12 гадоў выкладаў палітэканомію, якая ў гэты перыяд была яго адзінай спецыялізацыяй. У 1810—1824 гадах загадваў кафедрай палітычнай эканоміі. Пасля абрання ў 1827 годзе Я. Зноскі дэканам, яго месца на кафедры заняў Ян Вашкевіч.

Таксама, значная заслуга Я. Зноскі ў падрыхтоўцы да друку перакладу Статута ВКЛ 1588 году на рускую мову, з 1822 года ён узначальваў камітэт падрыхтоўкі аўтэнтычнага тэксту і перакладу Статута на рускую мову.

«Навука палітычная эканомія»[правіць | правіць зыходнік]

Падручнік Я. Зноска ў цэлым уяўляў сабою кароткі канспект асноўнай працы А. Сміта «Багацце народаў». Аднак у сваім выкладанні Я. Зноска не засяроджваў увагу выключна на поглядах А. Сміта, а асвятляў працы і іншых эканамістаў. Яго курс падзяляўся на тры часткі: папулярная палітычная эканомія (тут, па яго ўласным прызнанні, даваліся агульнапрызнаныя асновы палітычнай эканоміі), навука пра грамадскія прыбыткі на аснове выдадзенага ім кароткага выкладу агульнай тэорыі А. Сміта з дадаткам новых палажэнняў, і ўрэшце, навука пра гандаль на аснове прац іншых эканамістаў.[1]

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

У духу свайго часу Я. Зноска аддаваў перавагу філасофіі французскіх асветнікаў, найперш Э. Б. Кандзільяку, «Логіка» якога была падручнікам у школах. У прадмове да свайго перакладу «Логікі» Я. Зноска сцвярджае, Кандзільяк ў гэтым твор паказвае найбольш просты шлях пошуку ісціны і навучання ісціне. Разглядаючы тэорыю ісціны, ён падтрымлівае канцэпцыю Кандзільяка і інш. французскіх асветнікаў і лічыць, што яны бліжэй да ісціны, чым Дэкарт і Мальбранш. Каментарыі Я. Зноскі да «Логікі» сведчаць пра яго прыхільнасці да філасофіі Асветніцтва. У іншых каментарыях Я. Зноска паказаў сваё разуменне сувязі матэматычных дасягненняў Лангранжа і Эйлера ў іх адносінах да аналітычнага спосабу мыслення.

У цэлым Я. Зноска аддаваў перавагу поглядам А. Сміта, у прыватнасці адстойваў ідэі свабоднай канкурэнцыі, прыватнага прадпрымальніцтва і ініцыятывы. Аднак па некаторых пытаннях, напрыклад, у трактаванні крыніц нацыянальнага багацця, не ва ўсім быў згодзен з А. Смітам і даваў уласныя тлумачэнні[2], магчыма, кіруючыся тэндэнцыйным каментарыем прафесара Гётынгенскага ўніверсітэта Сарторыуса.

Зноскі

  1. Акулич…
  2. Акулич…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Акулич В. А. История экономических учений: учебно-методический комплекс. — Мн.: Изд-во МИУ, 2006. — 142 с.
  • Дорошевич Э. К. История Вильнюсского университета (1579—1979). — Вильнюс, 1979. — С. 79.
  • Дорошевич Э. К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. — Мн., 1971. — С. 134—135;
  • Шалькевич В. Ф. Общественно-политические мысли Белоруссии в первой половине XIX века. — Мн., 1993. — С. 13-14.