Жан Эмануэль Жылібер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жан Эмануэль Жылібер
фр.: Jean Emmanuel Gilibert
Jean-Emmanuel Gilibert 1741-1814.jpg
Жан Эмануэль Жылібер
Дата нараджэння

21 чэрвеня 1741(1741-06-21)[1][2]

Месца нараджэння

Ліён, раён Рона[d], рэгіён Рона — Альпы, Францыя

Дата смерці

2 верасня 1814(1814-09-02)[1][2] (73 гады)

Месца смерці

Ліён, дэпартамент Рона, рэгіён Рона — Альпы, Францыя

Грамадзянства

Flag of France.svg Францыя

Род дзейнасці

батанік, палітык

Навуковая сфера

батаніка, біялогія, медыцына

Альма-матар

Універсітэт Манпелье[d]

Commons-logo.svg Жан Эмануэль Жылібер на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Gilib.».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI

Жан Эмануэль Жылібер (21 чэрвеня 1741 — 2 верасня 1814) — французскі натураліст, хірург і анатом, стваральнік і кіраўнік Гродзенскай медыцынскай акадэміі (17751781), у Гродне таксама заснаваў акушэрскую і ветэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад, у 1781-1783 прафесар медыцынскага факультэта Галоўнай школы ВКЛ у Вільні.

Вывучаў медыцыну ў Манпелье з 1760 па 1764 год. Пасля атрымання дыплома атрымаў кабінет у Ліёне. У вольны час збіраў гербарый мясцовай флоры. Заснаваў батанічны сад у квартале Брато, які па прычыне няўмелай адміністрацыі прыйшоў у непрыдатнасць.

Пасланнікам гродзенскага старосты А. Тызенгаўза Т. Даўнаровічам запрошаны на работу Гродна для арганізацыі медыцынскай школы.[3] 3 1775 працаваў у прыгарадзе Гродна Гарадніцы, стварыў Гродзенскі каралеўскі батанічны сад (у 1778 было 1500 відаў экзатычных раслін). У 1775 арганізаваў Гродзенскую медыцынскую акадэмію. Пры акадэміі працавала аптэка (цяпер Гродзенская аптэка-музей), побач з якой знаходзіўся аптэкарскі агарод і апрацоўваліся лекавыя і рэзка-араматычныя расліны. Планаваў арганізацыю сельскагаспадарчай і ветэрынарнай школ, разам з А. Тызенгаўзам стварэнне ў Гродне Акадэміі навук. Калі Тызенгаўз у 1780 быў змешчаны з пасады гродзенскага старосты, Ж.-Э. Жылібер разам са сваімі вучнямі пераехаў у 1781 у Вільню, дзе пры падтрымцы М. Пачобут-Адляніцкага і Я. Храптовіча стварыў на базе Гродзенскай медыцынскай акадэміі медыцынскі факультэт у Галоўнай школе ВКЛ, узначаліў кафедру натуральнай гісторыі і батанікі, заклаў пры школе батанічны сад.

Ж. Э. Жылібер разам са сваімі вучнямі вывучаў прыроду Беларусі і Літвы, збіраў гербарый у наваколлях Гродна, Брэста, Беластока, Нясвіжа, Навагрудка, Вільні. Вынікам гэтага з'явілася праца «Flora lithaunica inchoata», у адным з раздзелаў якога Жылібер дае апісанне 95 відаў лекавых раслін, прыводзіць звесткі пра час іх цвіцення, абмяркоўвае лекавыя ўласцівасці травы і ўжыванне іх у побыце.[4]

Напісаў артыкулы:

  • Flora lithaunica inchoata (1781),
  • Indagatores Naturæ in Lithuania (1781),
  • Exercitium botanicum in Schola principe Universitatis Vilnensis peractum (1782),
  • Exercitia phytologica (1792).

Вярнуўся ў Ліён у 1783. Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі быў арыштаваны якабінцамі за прыналежнасць да жырандыстаў у 1793 годзе. У тым жа годзе вызвалены.

Стары ясень у парку Жылібера
Помнік Ж. Жыліберу ў Гродне ля ўвахода ў гарадскі парк, названы яго імём

У гонар Жана Эмануэля Жылібера названы галоўны гродзенскі гарадскі парк — Парк Жылібера. У парку ўстаноўлены помнік вучонаму.

Яго імем быў названы род раслін Gilibertia Ruiz & Pav. сямействы Araliáceae (Araliaceae), у сучаснай наменклатуры званы Dendropanax.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Jean Emmanuel Gilibert // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ЭГБ. Т. 3.
  4. Лекарственные растения и их применение. Изд. 5-е, перераб. и. доп. «Наука и техника». Мн., 1974, с. 9-10

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мілінкевіч А. Жылібер // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
  • Лекарственные растения и их применение. Изд. 5-е, перераб. и. доп. «Наука и техника». Мн., 1974
  • Piotr Daszkiewicz (2004). " Sur les forêts de Lithuanie " (1784), Un texte oublié de Jean-Emmanuel Gilibert. Cahiers lituaniens, 5 : 21-27.
  • Adrien Davy de Virville (dir.) (1955). Histoire de la botanique en France. SEDES (Paris) : 394 p.