Перайсці да зместу

Ян Казімір Умястоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Казімір Умястоўскі
10-ы суддзя земскі берасцейскі[d]
з 20 сакавіка 1650
Папярэднік Мікалай Табенскі[d]
Пераемнік Станіслаў Казімір Бабраўніцкі[d]
9-ы пісар земскі берасцейскі[d]
17 кастрычніка 1646 — 1649
Папярэднік Мікалай Табенскі[d]
Пераемнік Станіслаў Казімір Бабраўніцкі[d]
7-ы падсудак берасцейскі[d]
1649 — 20 сакавіка 1650
Папярэднік Мікалай Табенскі[d]
Пераемнік Марцін Аляксандр Бухавецкі[d]

Смерць 1659
Род Умястоўскія[d]
Жонка Багдана з Шыцікаў Залескіх[d][1]
Дзеці Ганна з Умястоўскіх[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Казімір Умястоўскі (польск.: Jan Kazimierz Umiastowski; ? — 1659) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Паходзіў з шляхецкага роду Умястоўскіх герба Рох III. Ян Казімір у 1633 годзе быў дэпутатам на элекцыйным сойме па выбранні на польскі сталец Уладзіслава IV, дэпутатам фіскальнага трыбунала ў Вільні (1635).

Атрымаў у спадчыну ад бацькі ў 1646 годзе маёнткі ў Інфлянтах з цэнтрам Нандэльштадт.

Служыў земскім пісарам берасцейскім і рэгентам Вялікай літоўскай канцылярыі (1648). На элекцыйным сойме па выбранні каралём Яна II Казіміра быў выбраны дэпутатэм ad pacta conventa і суддзёй compositi judicii.

У 1654 г. — земскі суддзя і падкаморый берасцейскі.

У маі — чэрвені 1655 г. — маршалак надзвычайнага варшаўскага сойма ад ВКЛ.

Пасля сябе пакінуў усю маёмасць сыну Яну Фабіяну.