Перайсці да зместу

Ян Касмоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Касмоўскі
Род дзейнасці драматург
Дата нараджэння 27 мая 1629(1629-05-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1694(1694-09-22) (65 гадоў)
Месца працы

Ян Касмоўскі (27 мая 162922 верасня 1694) — дзеяч каталіцкай царквы, драматург.

Нарадзіўся на Падляшшы. У 1653 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Вывучаў тэалогію ў Аўстрыі (1656—64). Прафесар рыторыкі ў Нясвіжы (1672—73) i Вільні (1673—74), прэфект школы ў Нясвіжы (1674—76), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школы ў Варшаве (1676—78), прафесар матэматыкі ў Полацку (1678—80), прэфект школы ў Віцебску (1680—81), рэктар Плоцкага калегіума (1681—84), суперыёр у Дарагічыне (1691—92).

Аўтар дзвюх драм, пастаўленых у Вільні ў 1674 годзе.