Ян Куравіцкі
| Ян Куравіцкі | |
|---|---|
| польск.: Jan Kurowicki | |
| Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1943[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 кастрычніка 2017 (74 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | паэт, літаратурны крытык, празаік, эсэіст, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | філасофія[2], літаратурная крытыка[2], творчае і прафесійнае пісьмо[d][2], проза[2] і паэзія[2] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
Ян Куравіцкі (польск.: Jan Kurowicki; 11 кастрычніка 1943, Баранавічы —11 кастрычніка 2017, Яленя Гура) — польскі філосаф, літаратурны крытык, паэт, эсэіст, празаік, прафесар гуманітарных навук, выкладчык універсітэтаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны сям’я Куравіцкага пераехала ў Яленю Гуру.
У 1966 годзе закончыў навучанне на факультэце філасофіі Варшаўскага ўніверсітэта.
У 1969 годзе атрымаў ступень доктара навук. Тэма доктарскай работы — «Літаратура ХХ стагоддзя ў перспектыве філасофскай антрапалогіі» (польск. Literatura XX w. w perspektywie antropologii filozoficznej).
У 1974 годзе атрымаў ступень доктара габілітаванага на падставе абароны работы «Спроба грамадскай характарыстыкі пазнання» (польск. Próba społecznej charakterystyki poznania).
У 1983 годзе атрымаў тытул прафесара гуманітарных навук.
Працаваў ва Уроцлаўскім універсітэце, быў кіраўніком кафедры грамадскіх навук Эканамічнай акадэміі імя Оскара Ланге ва Уроцлаве[3].
Паэтычную творчасць пачаў у 1964 гаду на старонках тыднёвіка «Kultura». Яго творы, рэцэнзіі, эсэ друкавалі часопісы «Twórczość», «Miesięcznik Literacki», «Odra», «Kontrasty», «Student», «Nadodrze», «Fakty i myśli», «Poezja», «Kultura», «Sprawy i Ludzie».
Яго інтарэсы кружыліся вакол літаратуры ў шырокім разуменні і мастацкай творчасці. Ён гуляў з парадоксам, шукаў падабенства паміж сучаснымі з’явамі і гістарычнымі падзеямі, часта знаходзячы трывожныя аналогіі ў чалавечых паводзінах і светаразуменні. Ён глядзеў на ўсё гэта з дыстанцыяй і той доляй гумару, якая даецца людзям з вялікімі ведамі і мудрасцю[4].
20 красавіка 2006 года атрымаў узнагароду ЮНЕСКА за творчыя літаратурныя дасягненні ў напрамку літаратурнай крытыкі[5].
Пахаваны на Новых могілках у Яленяй Гуры.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Dzień powszedni wyobraźni albo ułomności zdrowego rozsądku w poznaniu poetyckim (1966)
- Człowiek i sytuacje ludzkie. Szkice o pisarstwie XX wieku (1970)
- Próba społecznej charakterystyki poznania" (1973)
- Skryte przejścia wartości. Eseje o światopoglądowych i estetycznych problemach literatury (1975)
- Regiony wielkich i małych iluzji (1976)
- Poznanie a społeczeństwo (1977)
- Wyprawa w krainę oczywistości (1978)
- Bez stałego adresu (1980)
- Miraże świadomości estetycznej (1981)
- Artysta jako arcydzieło (1983)
- Biurokratyzm i władza (1983)
- Okolice humanistyki i polityki (1987)
- Literatura w społeczeństwie (1987)
- Ironia pojęć zasadniczych (1990)
- Piękno i poznanie (1993)
- Normalność jako sen idioty (1994)
- Igraszki ze świętym spokojem (1995)
- Idealna Biblioteka (1996)
- Kultura jako źródło piękna (1997)
- Naczynia osobności (1998)
- Fotografia jako zjawisko estetyczne (1999)
- Piękno jako wyraz dystansu (2000)
- Pochwała dystansu (2000)
- Figury wyobraźni XX w. (2000)
- Przewodnik po arcydziełach i nie tylko (2001)
- Wartości estetyczne fotografii (2002)
- Odkrywanie codzienności (2004)
- Dlaczego ozdoba zdobi (2006)
- Estetyczność środowiska naturalnego (2010)
- Figury i maski w praktykach ideologicznych (2013)
- O pożytku ze zła wspólnego (2015)
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 кастрычніка 2025.
- ↑ а б в г д Národní autority České republiky Праверана 3 лістапада 2024.
- ↑ Ludzie Nauki. ludzie.nauka.gov.pl. Праверана 4 красавіка 2024.
- ↑ Lesław Marian Bartelski. Polscy pisarze współcześni 1939-1991: leksykon. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1995. — ISBN 978-83-01-11593-7.
- ↑ MW. Zmarł prof. Jan Kurowicki(нявызн.). Portal informacyjny STRAJK (11 кастрычніка 2017). Праверана 4 красавіка 2024.
- Нарадзіліся 11 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Памерлі 11 кастрычніка
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Ніжнесілезскім ваяводстве
- Пахаваныя ў Ніжнесілезскім ваяводстве
- Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі факультэта філасофіі і сацыялогіі Варшаўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы Польшчы
- Эсэісты Польшчы
- Паэты Польшчы
- Літаратурныя крытыкі Польшчы