Перайсці да зместу

Ян Марак Гіжыцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Марак Гіжыцкі
Дата нараджэння 7 мая 1844(1844-05-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 1925(1925-06-27)[1] (81 год)
Месца смерці
Бацька Казімір Гіжыцкі[d]
Дзеці Яніна Гіжыцкая[d]
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя[2][2]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Марак Антоні Гіжыцкі (польск.: Jan Marek Antoni Giżycki, псеўданімы Wołyniak, Marek Gozdawa; 7 мая 1844, Міхнаўка, Стараканстанцінаўскі павет, Валынская губерня — 27 чэрвеня 1925, Кракаў) — польскі гісторык, даследчык гісторыі Касцёла на Валыні і гісторыі школ і манаскіх ордэнаў ва Усходняй Еўропе.

Нарадзіўся ў сяле Міхнаўка Стараканстанцінаўскага павета Валынскай губерні ў шляхецкай сям’і Казіміра Гіжыцкага і Ганны з роду Жукоўскіх. Дзіцячыя гады прайшлі ў Багданаўцы на Валыні. У 1854 годзе паступіў у т.з. шляхецкую школу ў Чорным Востраве. Праз некалькі гадоў перайшоў у Камянец-Падольскую гімназію. У 1865 годзе скончыў гімназічную навуку ў Роўне і паступіў у Адэскі ўніверсітэт на аддзел права. У 1866 годзе перавёўся ў Дэрпцкі ўніверсітэт, дзе да 1870 года вывучаў параўнальныя славянскую і германскую філалогіі.

У 1876 годзе ажаніўся з Мадэстай Лясневіч, з якой меў двух сыноў і дзвюх дачок. На працягу 18701895 гадоў працаваў гімназічным настаўнікам у Дэрпце, Мітаве, Кракаве, выхавальнікам дзяцей у сям’і князёў Чартарыйскіх. З 1895 года ўвесь час жыў у Кракаве. Часта знаходзіўся на Валыні, даследаваў сямейныя архівы мясцовай шляхты.

Ужо падчас вучобы ў гімназіі пачаў даследаванне гісторыі настаўніцтва, асабліва кляштарнага, а затым перайшоў да даследавання гісторыі манаскіх ордэнаў, карыстаючыся кляштарнымі і школьнымі архівамі, часта цяжкадаступных і неўпарадкаваных. Пакінуў вялікую навуковую спадчыну. Пасля смерці Гіжыцкага, яго бібліятэку перадалі Польскай акадэміі ведаў, Бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта, Асалінеуму і львоўскім базыльянам. Карэспандэнцыя захоўвалася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве, але падчас Варшаўскага паўстання згарэла.

  • Wołyniak (Giżycki J. M.). Spis klasztorów unickich Bazylianów w wojewodztwie Wołyńskiem / Jan Marek Gizycki. — Kraków: druk W. L. Anczyca i Spółki, 1905. — 145 s.;
  • Wołyniak (Giżycki J. M.). Bazylianie w Owruczu // Przewodnik naukowy i literacki. — 1910. — S. 929—940, 1010—1029; 1911. — S. 63-70, 146—165, 269—278, 366—374, 445—454.
  • Wołyniak (Giżycki J. M.). Bazylianie we Włodzimierzu i Truhórach. — Kraków: nakładem kilku ziemian Wołyńskich, 1912. — VIII, 173 s.
  • [Giżycki J. M.] Wołyniak. O szkole powiatowej w Poczajowie // Przewodnik Naukowy i Literacki. — 1905. — R. 33. — N. 2. — S. 163—175.
  • Wołyniak. Resztki Unii na Wołyniu w XIX wieku na podstawie pamiętników Siemaszki i innych zródeł oficialnych. — Poznań: nakładem autora, 1912. — 66 s.
  • Wołyniak. Trynitarze na Wołyniu, Podolu i Ukrainie. — T. 1. — Kraków: druk W. L. Anczyca i Spółki, 1909. — XVII, 521 s.; T. 2. — Kraków: druk W. L. Anczyca i Spółki, 1912. — 143 s.
  • Wołyniak. Wspomnienie o Trynitarzach na Wołyniu, Podolu i Ukrainie. — Kraków, 1909. — 112 s.
  • Wołyniak. Z przeszłości karmelitów na Litwie i Rusi. — Kraków: druk W. L. Anczyca i Spółki, 1918. — Cz. 1. — XVIII, 521 s.
  • Wołyniak. Z przeszłości karmelitów na Litwie i Rusi. — Kraków: druk W. L. Anczyca i Spółki, 1918. — Cz. 2. — 251 s.
  • Wołyniak (Gizycki J. M.) Spis ważniejszych miejscowości w powiecie Starokonstantynowskim na Wołyniu / Jan Marek Gizycki. — Stary-Konstantynów: nakładem niektórych ziemian wołyńskich, 1910. — 767 s.
  • Wołyniak. Z przeszłości Hoszczy na Wołyniu. — Kraków, [b.r]. — 73 s.
  • Wołyniak. O bazylianach w Humaniu // Przewodnik Naukowy i Literacki. — 1899. — R. 27. — S. 456—464, 562—570, 657—664, 744—752, 845—858, 938—946, 1031—1043, 1136—1182.

Зноскі

  1. а б Jan Marek Giżycki
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • «Karol Rolle». Giżycki Jan Marek Antoni, pseud. Wołyniak, Marek Gozdawa i i wiele. (1844—1925) // «Polski Słownik Biograficzny». — Wrocław — Kraków — Warszawa. — t. VIII. — 1959—1960. — S. 22-23.
  • «Jan Warmiński». Giżycki Jan Marek // Encyklopedia Katolicka. — Lublin. — T. V. — в 1989. — S. 1096—1097.