Перайсці да зместу

Ян Непамуцэн Дашкевіч-Кундзіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Непамуцэн Дашкевіч-Кундзіч
Род дзейнасці мовазнавец, бібліятэкар, прэсвітар, літаратар, граматык
Дата нараджэння 1796[1][2] ці 1800[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 1869(1869-06-15)[4]
Месца смерці
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Непамуцэн Дашкевіч-Кундзіч (польск.: Jan Nepomucen Deszkiewicz-Kundzicz; 4 ці 7 ліпеня 1796 — 15 чэрвеня 1869) — каталіцкі святар, магістр тэалогіі Віленскага ўніверсітэта. Апроч таго, напісаў некалькі прац па граматыцы польскай мовы, якія, аднак, не мелі вартасці і былі раскрытыкаваныя ўжо сучаснікамі.

Сын Францішка і Марыі, пляменнік біскупа Тадэвуша Кундзіча, вікарнага епіскапа Трокаў. Каля 1830 года быў пробашчам у Ашмянах. Удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў. Пасля яго задушэння трапіў у Галіцыю, да лістапада 1833 года працаваў у бібліятэцы Асалінскіх (Асалінеум) у Львове. Пазней хаваўся ў Ланьцуце ў графа Альфрэда Патоцкага[pl], які ўзяў Кундзіча настаўнікам для сваіх дзяцей і бібліятэкарам. Менавіта там ён узяў прозвішча Дашкевіч.

З 1849 года сябра Навуковага таварыства ў Кракаве.

Пахаваны на муніцыпальных могілках у Ланьцуце.

Працуючы ў бібліятэцы Патоцкіх у Ланцуце, ён распачаў актыўную пісьменніцкую дзейнасць, асабліва ў вобласці польскай граматыкі. Працы: Дысертацыя пра польскую мову і яе граматыку (Львоў, 1843), Зборнік адказаў рэцэнзентам на граматыку польскай мовы (Львоў, 1853), Пра польскую арфаграфію (Кракаў, 1869). Гэтыя працы, поўныя фантастычных ідэй (напрыклад, аднаўленне падвойнага ліку ў польскай мове), не мелі рэальнай каштоўнасці і былі крытычна ацэнены сучаснікамі. Спрабаваў сябе таксама ў паэзіі і драматургіі (камедыя «Лелум»). Усе свае творы, выдадзеныя друку, а таксама рукапісы, ён перадаў у дар Ягелонскай бібліятэцы[pl], дзе яны знаходзяцца і дагэтуль.

Зноскі

  1. Jan Nepomucen Deszkiewicz-Kundzicz // NUKAT — 2002.
  2. Jan Nepomucen Deszkiewicz // MAK
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Deszkiewicz, Johann Nepomuk // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 3. — S. 263.
  4. а б в г http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/deszkiewicz-kundzicz-jan-nepomucen/ Праверана 30 жніўня 2022.
  • Żywot Jana Nepomucena Deszkiewicza-Kundzicza, rękopis, BJ 975 III, Inw. nr 2418.
  • Polski Słownik Biograficzny, tom V, Polska Akademia Umiejętności, Kraków 1939—1946, s. 134.
  • Czesław Jankowski, Powiat Oszmiański, Księgarnia G.Gebertner i spółka, Kraków 1897, cz. 2, s. 251.