Ян Антонавіч Рыдзіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ян Рыдзіка)
Ян Антонавіч Рыдзіка
Дата нараджэння 11 верасня 1937(1937-09-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 чэрвеня 2021(2021-06-01) (83 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж і нацюрморт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм

Ян Антонавіч Рыдзіка (11 верасня 1937, в. Барадзінічы, Віленскае ваяводства, цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласці — 1 чэрвеня 2021) — беларускі жывапісец-рэаліст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, дзе ў 1960 годзе атрымаў спецыяльнасць агранома і ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава, дзе ў 1966 годзе атрымаў спецыяльнасць настаўніка.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў пераважна алеем. Працаваў у розных кірунках — партрэт, нацюрморт, ілюстрацыі да кніг, карціны на гістарычныя тэмы, пейзаж. Сваім прызваннем лічыў пейзажны жывапіс, а найвялікшай асалодай працу над эцюдамі.

Удзельнік мноства музейных выставак, у тым ліку прысвечаных 500-годдзю Францыска Скарыны (1990), 200-годдзю паўстання 1794 года (1994), 935-годдзю Браслава (1995), традыцыйных выставак «Восеньскі салон» і персанальных выставак Яна Рыдзікі: «Талент шчодрага сэрца» (1997, да 60-годдзя мастака), «Кветкі Яна Рыдзікі» (1998)[1], «Браслаўшчына — край азёр» (2012, музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку)[2], «Жывапіс» (2012, да 70-годдзя мастака)[3].

Творы мастака знаходзяцца ў музеях Беларусі і прыватных калекцыях у Беларусі, Літве, Латвіі, Польшчы, Расіі.

Зноскі

  1. [1] Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. [2]
  3. [3] Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]