Перайсці да зместу

Ян Сікара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ян Сікара
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 29 снежня 1993(1993-12-29)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Чэхія
Рост 170 см
Вага 64 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Чэхія Вікторыя
Нумар 7
Маладзёжныя клубы
Чэхія Вікторыя (Пльзень)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Чэхія Спарта (Прага) 0 (0)
2011—2012   Чэхія Спарта B (Прага) 23 (3)
2014—2015   Чэхія Зброяўка (Брно) 26 (4)
2015—2016 Чэхія Слован (Ліберац) 34 (1)
2017—2020 Чэхія Славія (Прага) 40 (5)
2019   Чэхія Слован (Ліберац) 8 (1)
2019—2020   Чэхія Ябланец 29 (8)
2020—2022 Польшча Лех (Познань) 26 (0)
2020—2021   Польшча Лех II (Познань) 3 (3)
2021—2022   Чэхія Вікторыя (Пльзень) 29 (4)
2022— Чэхія Вікторыя (Пльзень)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Чэхія Чэхія (да 17) 3 (1)
2011 Чэхія Чэхія (да 18) 4 (0)
2011—2012 Чэхія Чэхія (да 19) 13 (1)
2013—2016 Чэхія Чэхія (да 20) 5 (0)
2014 Чэхія Чэхія (да 21) 2 (0)
2016— Чэхія Чэхія 14 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 мая 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Сі́кара (чэшск.: Jan Sýkora; нар. 29 снежня 1993, Пльзень, Чэхія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца пльзенскай «Вікторыі» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Сікара — выхаванец пражскай «Спарты». 16 лістапада 2011 года ў матчы Кубка Чэхіі супраць «Знойма» ён дэбютаваў за асноўную каманду[3]. Улетку 2014 года з-за высокай канкурэнцыі Ян на правах арэнды перайшоў у «Зброяўку». 26 ліпеня ў матчы супраць «Ябланца» ён дэбютаваў у Сінат-лізе[4]. У матчы супраць «Слована» Сікара забіў свой першы гол за «Брно».

Улетку 2015 года Ян перайшоў у ліберацкі «Слован». У матчы супраць «Пршыбрама» ён дэбютаваў за новую каманду. 23 красавіка 2016 года ў паядынку супраць «Баніка» Сікара забіў свой першы гол за «Слован»[5]. 25 жніўня ў адборачным раўндзе Лігі Еўропы супраць кіпрскага АЕКа Ян зрабіў хет-трык[6]. 15 верасня ў паядынку Лігі Еўропы супраць азербайджанскага «Карабаха» Сікара забіў гол[7]. Гэты мяч стаў самым хуткім галом у гісторыі Лігі Еўропы, Ян адзначыўся ўжо на 9-й секундзе матча[8].

У студзені 2017 года перайшоў у пражскую «Славію», з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі ў сезоне 2016/17. У лютым 2019 года на правах арэнды вярнуўся ў «Слован», а ў ліпені перабраўся ў «Ябланец». У жніўні 2020 года перайшоў у познаньскі «Лех», а ў жніўні 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў пльзенскую «Вікторыю», разам з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі. У ліпені 2022 года стаў іграком «Вікторыі» на трывалай аснове.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

31 жніўня 2016 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Арменіі Сікара дэбютаваў за зборную Чэхіі, замяніўшы ў другім тайме Іржы Скалака[9].

Статыстыка выступленняў за зборную

[правіць | правіць зыходнік]

Звесткі станам на 23 ліпеня 2017 года.

Зноскі

  1. Jan Sykora // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  3. Спарта Прага VS. Знойма 3:0 (руск.). soccerway.com (16 лістапада 2011).
  4. Ябланец VS. Брно 2:0 (руск.). soccerway.com (26 ліпеня 2014).
  5. Банік VS. Слован Ліберац 0:2 (руск.). soccerway.com (23 красавіка 2016).
  6. Слован Ліберац VS. АЕК Ларнака 3:0 (руск.). soccerway.com (25 жніўня 2016).
  7. Карабах VS. Слован Ліберац 2:2 (руск.). soccerway.com (15 верасня 2016).
  8. «Карабах» – «Слован». Сыкора забил самый быстрый гол в истории Лиги Европы (руск.). sports.ru (15 верасня 2016).
  9. Чэхія VS. Арменія 3:0 (руск.). soccerway.com (31 жніўня 2016).