Ян Тадэвуш Вірыён
Выгляд
Ян Тадэвуш Вірыён | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 сакавіка 1795[1] |
||||||
Смерць |
7 чэрвеня 1873[1] (78 гадоў) |
||||||
Род | дэ Вірыёны[d] | ||||||
Бацька | Карл Іосіф Вірыён | ||||||
Маці | Кацярына з Дзяконскіх[d] | ||||||
Жонка | Марыяна Бруноў[d] | ||||||
Дзеці | Мечыслаў Антоній Ян дэ Вірыён і Уладзімір дэ Вірыён[d] | ||||||
Член у | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Тадэвуш Фелікс дэ Вірыён (польск.: Jan Tadeusz Feliks de Virion; каля 1795 — ?) — службовец, памешчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць са шляхецкага роду дэ Вірыёнаў. Сын Караля Юзафа Вірыён і Кацярыны з Дзяконскіх.
У 1813 г. — сябра камісіі для секвестра маёнткаў, у 1814 г. — старшыня Гродзенскага гродскага суда. У 1817 г. — старшыня Гродзенскага межава-апеляцыйнага суда, гродзенскі падкаморы. У 1819 г. — прэзідэнт Гродзенскага суда і межавага суда Гродзенскага павета. У 1821—1822 г. — падкаморы таго ж павета.
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Марыянай з баронаў Брунаў. Дзеці:
- Станіслаў Караль Сямён (1832—1909);
- Уладзімір Уладзіслаў Казімір (1833—1896), у шлюбе са Стэфаніяй Людвікай з Солтанаў (1848—1933); гаспадар маёнтка Лішкі ў Гродзенскай губерні, маршалак Гродзенскага павета, падазраваўся ў спачуванні ўдзельнікам паўстання 1863 года, таму знаходзіўся пад следствам;
- Мечыслаў Антоні Ян (1835—1918), у шлюбе з Фларэнцінай Соф’яй Сыгетынскай (каля 1857—1939);
- Казімір (1837—1878);
- Марыя (1845—1860).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Вірыён (Вірыян) Ян Юзэфавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.