Карл Іосіф Вірыён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Іосіф Вірыён
Karol Józef de Virion.jpg
Дата нараджэння

23 жніўня 1749(1749-08-23)

Месца нараджэння

г. Нансі

Дата смерці

1815

Навуковая сфера

медыцына, хірургія

Навуковая ступень

доктар медыцыны, доктар хірургіі

Альма-матар

Страсбургскі ўніверсітэт

Карл Іосіф Вірыён, Караль Юзаф Вірыён, Іосіф Іванавіч Вірыён[1][2] (23 жніўня 1749, г. Нансі[2], Францыя — 1815), французскі і беларускі ўрач, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны і хірургіі (1785)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і Жана-Клода дэ Вір'ёна — прыдворнага медыка імператара Франца I і прыдворнага фармацэўта яго маці(руск.) бел.[2], у другім яго шлюбе з Мары Манік Арманд дэ ля Тур[4]. Быў у бацькі восьмым дзіцем і шостым сынам[5].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшую медыцынскую адукацыю атрымаў у Страсбургскім універсітэце, які скончыў са ступенню доктара медыцыны[2]. Пазней яшчэ некалькі гадоў вучыўся ў Венскім універсітэце, пасля чаго вярнуўся на радзіму і стаў працаваць ваенным урачом у Латарынгскай правінцыі. Службу сумяшчаў з выкладаннем анатоміі на медыцынскім факультэце Страсбургскага ўніверсітэта[2].

Запрашэнне ад Радзівілаў[правіць | правіць зыходнік]

У 1775 годзе атрымаў запрашэнне ад Радзівілаў працаваць урачом у Нясвіжы[2]. Працуючы там, К. Вірыён зарэкамендаваў сябе як добры спецыяліст і чалавек, але задавальнення ад працы не адчуваў. Сітуацыю змяніла знаёмства з яго земляком Жанам Эмануэлем Жыліберам, якое адбылося каля 1776 года[2]. Калі ў 1778 годзе памёр урач Гродзенскай каралеўскай эканоміі Хейнцэльман, Жылібер запрасіў Вірыёна на свабодную пасаду. Адначасова яму было даручана выкладанне ў Гродзенскай медыцынскай акадэміі анатомію чалавека і жывёл[3] і хірургію, спачатку на пасадзе ад'юнкта, потым - віцэ-прафесара. Там ён працаваў да закрыцця акадэміі ў 1781 годзе[2].

У тым жа годзе захавальнік пячаткі Нясвіжскай масонскай ложы(руск.) бел.[1].

Праца ў Вільні і пры двары караля[правіць | правіць зыходнік]

Далейшая кар'ера працягнулася з дапамогай Марціна Пачобута-Адляніцкага, які даў запрашэнне на пераезд у Вільню[2]. Там К. Вірыён узначаліў кафедру анатоміі на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта[2]. У 1785 годзе тут ён пацвердзіў сваю ступень доктара медыцыны[2].

У далейшым К. І. Вірыён быў штаб-лекарам літоўскага войска, прыдворным лекарам караля С. А. Панятоўскага. У 1790 годзе яго, як члена дваранскага роду ў некалькіх пакаленнях, прынялі ў кавалеры Мальтыйскага ордэна. У гэтым жа годзе ён ажаніўся на Кацярыне з роду Дэконскіх, вяселле адбылося ў Гродне пры двары караля, які за ўзорную службу вырабіў яго ў чын надворнага саветніка і прызначыў генеральным штаб-лекарам войскаў літоўскіх[2].

Пасля гэтага на працягу некалькіх гадоў К. Вірыён знаходзіўся ў Варшаве пры двары караля як адзін з яго асабістых лекараў. Кароль вельмі цаніў яго як высокакваліфікаванага спецыяліста, часта запрашаў на абеды, за поспехі ў навуцы ўзнагародзіў залатым медалём «Merentibus(руск.) бел.». У 1793 годзе польскім сеймам ён быў выраблены ў нашчадкавае дваранства. Адначасова атрымаў ад караля ў падарунак двухпавярховы каменны дом у Гродне.

Пасля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай К. Вірыён застаўся ў Расійскай імперыі і выконваў абавязкі асабістага лекара расійскага пасла Я. Сіверса[6]. Пасля здачы экзамену і настрыфікацыі замежнага медыцынскага дыплома у 1797 г. расійскія ўлады дазволілі яму заняць пасаду Гродзенскага павятовага лекара, якую ён добрасумленна выконваў да 1799, а затым выйшаў у адстаўку па хваробе. Да гэтага часу ён ужо змог набыць невялікі маёнтак Скамарошкі паблізу Гродна з 18 душамі мужчынскага полу[7].

У 1807 выбраны член Віленскага медыцынскага таварыства.

Навуковыя працы па хірургіі і анатоміі[3].

Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]

Карл Вірыён стаў родапачынальнікам польскай галіны дэ Вірыёнаў, сярод прадстаўнікоў якой можна згадаць родных братоў: інжынера Яна(польск.) бел. і дыпламата Тадэвуша дэ Вірыёнаў(польск.) бел..

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Масонскія ложы на землях Беларусі
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 Игнатович, 2009
  3. 3,0 3,1 3,2 Вирион Карл Иосифович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 115. — 737 с.
  4. Marie Monique Harmand de la Tour (польск.) 
  5. Jean Claude de Virion (польск.) 
  6. Siewers, J. J. Jak doprowadzilem do drugiego rozbioru Polski / J.J. Siewers. – Poznan: Oficina wydawnicza Interim, 1992. – S. 222.
  7. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне. – Ф. 2. – Оп. 1. – Д. 126. – Л. 1-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]