Ян ван Мірыс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Ян ван Мірыс
Фатаграфія
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1660(1660-06-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1690(1690-03-17)[1][2][…] (29 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Франс ван Мірыс Старэйшы
Маці Кунера ван дэр Кок[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Ян ван Мірыс (нідэрл.: Jan van Mieris; 17 чэрвеня 1660, Лейдэн — 17 сакавіка 1690, Рым) — нідэрландскі мастак эпохі барока.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ян ван Мірыс нарадзіўся ў Лейдэне. Ян ван Мірыс быў старэйшым сынам мастака Франса ван Мірыса-старэйшага. Вывучаў жывапіс, у прыватнасці гістарычныя творы, пад кіраўніцтвам свайго бацькі, а таксама жывапісца Герарда дэ Лерэса ў Амстэрдаме. У маладосці Ян часта хварэў, што адбівалася на яго занятках. У 1686—1687 гадах мастак здзейсніў падарожжа па Германіі і затым — у Фларэнцыю, дзе ён, дзякуючы знаёмству вялікага герцага Тасканскага Казіма III Медычы з Мірысам Старэйшым, атрымаў найболей выгодныя замовы. Адсюль Ян ван Мірыс адпраўляецца ў Рым, дзе яго працы былі добра вядомыя і высока шанаваліся.

Яго праца была асабліва высока ацэнена членамі сям’і дэ ла Корт. Заступніцы Яна Петранеле дэ ла Корт (1624—1707) належалі тры яго карціны, а яе сыну Адаму Ортмансу II (1662—1719) — чатыры. Ён таксама напісаў партрэты для гэтай сям’і: Петранелы, яе мужа Адама Оартманса I (1622—1684) і іх унучатага пляменніка Пітэра дэ ла Корт ван дэр Воарта (1664—1739). У апошняга было дзве пары кулонаў, жанравых твораў, напісаных Янам.

У Рыме яго хваробы зноў абвастрыліся. Мастак працягваў па-ранейшаму маляваць у тыя моманты, калі яму рабілася лепш — да смерці ў 1690 годзе.

Ян ван Мірыс — старэйшы брат мастака Вілема ван Мірыса. У яго таксама была сястра Крысціна.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #134153944 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 7 мая 2014.
  2. 2,0 2,1 Jan van Mieris
  3. 3,0 3,1 Jan van Mieris — 2009.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #134153944 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #134153944 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.