Ястраб-цецяроўнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ястраб-цецяроўнік
Northern Goshawk ad M2.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Accipiter gentilis Linnaeus, 1758

Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   175300
NCBI   8957
EOL   1049024

Ястраб-цецяроўнік (Accipiter gentilis) — драпежная птушка роду ястрабаў сямейства ястрабіных, шырока распаўсюджаная ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Самы буйны від роду ястрабаў. Самцы звычайна важаць 630—1100 г, іх даўжыня складае ў сярэднім 55 см, размах крылаў вагаецца ў межах 98-104 см. Самкі трохі буйнейшыя, важаць 860—1600 г, ў даўжыню каля 61 см, размах крылаў 105—115 см. Усе ястрабы, уключаючы і Accipiter gentilis, маюць характэрныя белыя палосы пёраў над вачыма, што стварае ўражанне белых броваў. У Accipiter gentilis яны больш шырокія і доўгія, чым у іншых прадстаўнікоў роду, і амаль сыходзяцца на патыліцы. Колер вачэй у дарослых асобін чырвоны ці чырвона-карычневы, у маладых асобін ярка-жоўты.

Афарбоўка як у самцоў, так і ў самак — ад сінявата-шэрай да чорнай. Спіна, галава і покрыўныя пёры крылаў звычайна больш цёмныя; ніжняя частка светлая з выразнай шэрай папярочнай рабізной. Хвост светла-шэры, з трыма або чатырма цёмнымі палосамі. У маладых ястрабаў афарбоўка прыкметна адрозніваецца ад дарослых асобін: іх верхняя частка, галава і знешняя частка крылаў карычневыя, грудка белая з вертыкальнымі карычневымі палоскамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]